Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Слова пра паход Ігара


Слова пра паход Ігара
Слова пра паход Ігара / [пад агульнай редакцыяй А. А. Сушы]. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2020. – 135 с., [1] л. іл.
У 2020 г. «Слову пра паход Ігара», помніку рускай паэзіі ХІІ ст. споўнілася 835 гадоў (1185) з моманту стварэння і 220 гадоў (1800) з моманту першага друкаванага выдання. «Слова» лічыцца адным з найпрыгажэйшых твораў усходнеславянскай літаратуры эпохі Сярэднявечча. Сёння яно вядома ўсяму свету. Але пры гэтым застаецца адным з самых загадкавых і таямнічых помнікаў славянскага пісьменства.
У паэме апісаны падзеі няўдалага паходу 1185 г. на полаўцаў ноўгарад-северскага князя Ігара Святаслававіча са сваім братам Усеваладам. Аднак сэнс твора шмат глыбейшы, чым проста апісанне фактаў: ён стаў заклікам да спынення княжых усобіц і яднання ўсіх рускіх земляў дзеля выратавання Айчыны.
Кніга — сумесны праект Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і НББ. Зборнік уключае факсімільнае ўзнаўленне першага выдання паэмы (1800) у суправаджэнні двух самых ранніх яе перакладаў на беларускую мову Янкі Купалы і гісторыка-культурнага нарыса пра «Слова» А. А. Сушы. У сваім артыкуле даследчык яскрава паказвае ролю помніка ў культурнай прасторы Беларусі, узаемаўплыў і адзінства ўсходнеславянскай літаратуры XII–XIII стст.
Выданне будзе карысным для даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй славянскіх літаратур і міжкультурных сувязяў ва Усходняй Еўропе.

Назад в раздел