Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Рэспубліканскі конкурс на лепшы твор года

Рэспубліканскі конкурс на лепшы твор года

Рэспубліканскі конкурс на лепшы твор года

Рэспубліканскі конкурс на лепшы твор года праводзіцца з 2007 года. Яго заснавальнікамі выступілі міністэрства адукацыі, культуры, інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Мінскі гарвыканкам. На прэмію прэтэндуюць кнігі паэзіі, прозы, драматургіі, мастацкай крытыкі і дзіцячай літаратуры, якія выйшлі ў мінулым годзе. Падчас Дня беларускага пісьменства пераможцы ўзнагароджваюцца статуэткамі “Залаты Купідон”, дыпломамі і грашовымі прэміямі. Конкурс праводзіцца штогод.


Лепшы твор 2013 года

У намінацыі «Паэзія»

І месца – Аляксандр Быкаў (кніга «За межы круга»),

ІІ месца – Уладзімір Шугля (зборнік «Чацвёртае вымярэнне»)

ІІІ месца – Вольга Сакалова ( кніга «Калыханка для надзеі». )

Дыпломы Саюза пісьменнікаў Беларусі — Людміла Клачко за кнігу «На пару слоў…» і Святлана Быкава за зборнікі «З чыстага ліста» ды «З рукі выпускала сініцу».

у намінацыі «Проза»

І месца – Алесь Савіцкі (раман «Обаль»)

ІІ месца — Міледзій Кукуць (аповесць «На сёмым небе»)

ІІІ месца — Юрый Татарынаў(раман «Суджаная страсць караля Міндоўга»)

у намінацыі «Дзіцячая літаратура»

І месца – Таццяна Сівец (кніга «Куды прапала малпа Маня?»)

ІІ месца – Алена Турава (выданне «Кіндэрвілейскі прывід»)

ІІІ месца — Алена Міхаленка (кнігі «Таямніцы бабулінага клубка», «Падарунак для Хрыста», «Ластаўка»)

у намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»

І месца – Яўген Гарадніцкі (за серыю літаратуразнаўчых артыкулаў)

у намінацыі «Краязнаўчая літаратура»

І месца – Аляксандр Валковіч (альманах «Астрамечаўскі рукапіс»)

у намінацыі «Публіцыстыка»

І месца – Уладзімір Навумовіч (вучэбны дапаможнік для навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі «Беларуская літаратура»)

у намінацыі «Прыгодніцкая літаратура»

І месца – Анатоль Андрэеў (аповесць «Сусвет не месца для суму»

Дыплом лаўрэата – Пётр Сямінскі (кніга «Сузор’е фарфоравых шчанят»)

у намінацыі «Жанр перакладу»

І месца – Андрэй Цяўлоўскі (за перастварэнне па-руску кнігі вершаў Змітрака Марозава «Малітоўнаю матчынай мовай...» )

Дыпломам лаўрэата конкурсу — Вольга Раўчанка за пераклады асобных твораў замежных пісьменнікаў на рускую мову для кнігі «OROBORO».

у намінацыі «Песенны жанр»

І месца Іван Цітавец (зборнік песень для дзяцей і юнацтва «Васільковая краіна»)


У фондзе нашай бібліятэкі Вы знойдзеце наступныя кнігі:


Пераможца Рэспубліканскага конкурсу  на лепшы твор 2013 года ў намінацыі «Прыгодніцкая літаратура»


Андреев А. Н. Вселенная не место для печали : повести / Анатолий Андреев. – Минск : Мастацкая літаратура, 2013. – 366 с.

Сквозные темы повестей – любовь и творчество, спутниками которых выступают одиночество, поиски смысла жизни. Чувство, которое испытывают незаурядные герои, является космическим по своей природе. Вот почему мужчины и женщины живут в городе Минске, расположенном на планете Земля, которая представляет собой частичку Вселенной.


1 - Аб, 1 - Иц, 1 - Чз *


2-е месца ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы твор 2013 года ў намінацыі «Проза»


Кукуць, М. М. На сёмым небе : аповесць, апавяданні / Міледзій Кукуць. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2013. – 221 с.

У кнігу Міледзія Кукуця ўвайшлі творы, напоўненыя верай, надзеяй, каханнем і любоўю. Аўтар шчыры ў сваіх пачуццях, і таму створаныя ім вобразы ўспрымаюцца як рэальныя. У апавяданнях узнімаюцца вострыя праблемы сучаснасці.


1 - Аб, 1 - Иц, 1 - Чз *







Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2013 года ў намінацыі  «Проза»


Савіцкі, А. А. Обаль : раман / Алесь Савіцкі. — Мінск : Звязда, 2013. — 464 с.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Обалі, невялікай чыгуначнай станцыі на поўначы Беларусі, дзейнічала падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя «Юныя мсціўцы». Апавядаючы пра самаахвярную барацьбу юнакоў і дзяўчат супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аўтар па-мастацку даследуе характары герояў рамана, праўдзіва паказвае абставіны, цяжкасці таго часу.


1 - Аб, 1 - Иц, 1 - Чз *






Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2013 года ў намінацыі «Дзіцячая літаратура»


Сівец, Т. Куды прапала малпа Маня? : дэтэктыўнае агенцтва "Брык і Шуся" / Таццяна Сівец ; [мастак А. Аракчэева]. – Мінск : Звязда, 2013. – 36, [3] с.

Брык і Шуся – найлепшыя сябры, якія сустрэліся некалі ў гарадскім парку. Ён – вялікі, бачыў ужо ўсё на свеце і стаміўся ад адзіноты. І яна – маленькая, але вельмі смелая – з самай галоўнай марай пра Лета. Але на дварэ восень, і сябрам часам бывае сумна… Пакуль да іх не прыходзіць незвычайны госць, які прапануе правесці сапраўднае расследаванне. Сумаваць цяпер не давядзецца!..


4 - До, 1 - Чз *


Пераможца Нацыянальнага конкурсу на лепшы твор 2011 года ў намінацыі «Лепшая кніга гісторыка-краязнаўчага жанру»


Статкевіч-Чабаганаў, А. В. Я – сын Ваш : Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша», Карафа-Корбуты герба «Корчак» / Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. – Мінск : Роднае слова, 2011. – 576 с. : іл. – (Летапіс беларускай шляхты).

Гэта першае выданне серыі «Летапіс беларускай шляхты», прысвечанай гісторыі беларускіх родаў ад найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Тут змешчаны апісанне і радаводныя роспісы прамых продкаў і родзічаў аўтара, цікавыя факты і займальныя сюжэты з жыцця беларускай шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкаў. У наступных выданнях будуць даследаваны роды : Рудзінскія, Тычыны, Татуры, Сыцько, Маствіловічы, Некрашэвічы, Глінскія, Смольскія, Бучынскія, Тарасевічы, Казановічы і інш.

1-Чз *


Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2013 года ў намінацыі «Краязнаўчая літаратура»


Астрамечаўскі рукапіс : Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах / рэд. і ўклад. А. Валковіч. – Брэст : Альтернатива, 2013. – 88 с.

Мэта гэтага выдання – пазнаёміць чытачоў не толькі з астрамечаўскай першакрыніцай, але і павесці размову пра традыцыйную культуру Берасцейскага рэгіёна, данесці да чытачоў малавядомыя творы нашых праслаўленых і менш вядомых землякоў мінулых эпох, заглянуць у творчыя майстэрні сучасных творцаў.

1 - Аб, 1 - Иц, 4 - Бо *




Лепшы твор 2012 года

У намінацыі «Проза» :

Першае месца вырашылі не прысуджаць

IІ месца – Пятровіч Дзмітрый Леанідавіч (кніга «Белая жанчына»)

IІІ месца – Макоўскі Аляксандр Пятровіч (кніга «Ціхае жыццё»)

Дыплом лаўрэата конкурсу – Руды Васіль Іосіфавіч (творы, змешчаныя ў кнізе «Триптих любви»)

у намінацыі «Паэзія»:

I месца – Макарэвіч Васіль Сцяпанавіч (кніга паэзіі «Неба ў руках»)

IІ месца – Шушко Анатоль Іванавіч (кніга «Шаны»)

IІІ месца – Легастаева Аліна Антонаўна (кніга паэзіі «Когда-нибудь»)

Дыплом лаўрэата конкурсу – Нікіпорчык Ала Дзмітрыеўна (кніга паэзіі «Звуком единственным»)

у намінацыі «Публіцыстыка»:

I месца – Мікуліч Мікалай Уладзіміравіч (кніга «Максім Танк. Талент, заручаны з небам»)

у намінацыі «Дзіцячая літаратура»:

I месца – Хвалей Яўген Іванавіч (кніга «Прынцэса тусоўкіі»)

IІ месца – Хадасевіч-Лісавая Кацярына Станіславаўна (кніга «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»)

IІІ месца – Нікольская Вольга Уладзіміраўна (кніга «Мы – агенты “Колбафир»)

у намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»:

I месца – Саверчанка Іван Васільевіч (кніга «Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI—XVII стагоддзяў»)

у намінацыі «Краязнаўчая літаратура»:

I месца – Барысенка Мікалай Сяргеевіч (кніга «Земля Могилевская»)

Дыплом лаўрэата конкурсу – Антон Параскевіч (Улюценка Віктар Васільевіч) (кніга «В краю каменных исполинов»)

у намінацыі «Гумар і сатыра»:

I месца – Кавалерчык Барыс Лазаравіч (кніга «Игра слов. Книга юмора и афоризмов»)

у намінацыі «Жанр перакладу»:

Дыплом лаўрэата конкурсу – Качаткова Ірына Львоўна (пераклад на беларускую мову кнігі Ато Хамдама і Леаніда Чыгрына «Подзвіг Эмамалі Рахмона»)

у намінацыі «Песенны жанр»:

I месца – Атрошанка Таццяна Аляксандраўна – аўтар слоў, музыкі і выканаўца песень, што склалі цыкл «Внутри огромного города» і прагучалі на канцэртах.


У фондзе нашай бібліятэкі Вы знойдзеце наступныя кнігі:


Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года ў намінацыі «Паэзія»


Макарэвіч, В. Неба ў руках : вершы і паэмы / Васіль Макарэвіч. – Мінск : Харвест, 2012. – 447 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі)

Вершы і паэмы, якія ўвайшлі ў кнігу таленавітага паэта Васіля Макарэвіча, прысвечаны вострым пытанням і праблемам народа, падзеям, якія адбываліся перад развалам Саюза, а таксама ўспамінам пра апаленае вайной маленства і паўночны край, дзе аўтар калісьці працаваў лесарубам. Нямала радкоў адрасавана маці і землякам паэта, з якімі ён не парывае сувязі.


ІII-е месца ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы твор 2012 года ў намінацыі «Проза»


Макоўскі, А. П. Ціхае жыццё : апавяданні / Алесь Макоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 335 с.

Аўтар кнігі прозы «Ціхае жыццё» Алесь Макоўскі – чалавек вясёлага, жыццелюбівага таленту, назіральны і чуйны да народнага слова. Амаль кожнае апавяданне прасякнута аўтарскай усмешкай, народным гумарам, а то і сатырай. Героі яго твораў у пастаянным пошуку ісціны, яны радуюцца і смуткуюць, перажываюць, змагаюцца, і жыццё ў іх зусім не «ціхае».


1 - Аб, 1 - Бо, 1 - Чз *





ІI-е месца ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы твор 2012 года ў намінацыі «Проза»


Пятровіч, Д. Л. Белая жанчына : аповесці, апавяданні, эсэ / Дзмітрый Пятровіч. – Мінск : Четыре четверти, 2012. – 176 с.

У новы зборнік Дзмітрыя Пятровіча ўваходзяць аповесці, апавяданні, эсэ, якія раней былі апублікаваны ў часопісах і газетах і атрымалі станоўчую ацэнку крытыкі і чытачоў.

Містычна-прыгодніцкая аповесць «Белая Жанчына» напісана на выключна новым для беларускай прозы матэрыяле – пра спелеолагаў. Як вядома, гэта людзі, апантаныя даследаваннем пячор. У аснову дэтэктыўнай аповесці «Джэк» і апавядання «Анёлы» пакладзены рэальныя падзеі. Апавяданне «Цана крыві» прысвечана памяці ахвяр трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года.


1 - Аб, 1 - Иц, 1 - Чз *


Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года ў намінацыі «Публіцыстыка»


Мікуліч, М. У. Максім Танк. Талент, заручаны з небам / Мікола Мікуліч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2012. – 336 с. : іл.

Даследуецца жыццё і творчасць Максіма Танка як грамадска-культурнага феномена, аднаго з самых магутных і яркіх талентаў у гісторыі беларускай літаратуры. Выкарыстоўваючы шматлікія архіўныя і эпісталярныя першакрыніцы, прыводзячы свае гутаркі з народным паэтам Беларусі, аўтар раскрывае своеадметнасць філасофска-патрыятычнага зместу яго асобы, глыбіню і арыгінальнасць ідэйна-мастацкіх пошукаў, прасочвае спецыфіку творчага майстэрства, індывідуальнага стылю. Адрасуецца літаратуразнаўцам, выкладчыкам і студэнтам ВНУ, настаўнікам, усім, хто цікавіцца беларускай інтэлектуальна-творчай спадчынай.


1 - Аб, 1 - Иц, 1 - Бо, 1 - До, 3 - Чз *


Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года ў намінацыі «Дзіцячая літаратура»


Хвалей, Я. І. Прынцэса тусоўкі : аповесці / Яўген Хвалей. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. – 364, [2] с. – (Бібліятэка школьніка).

У аповесці «Прынцэса тусоўкі» узняты сур'ёзныя праблемы сучаснай рэчаіснасці, найперш школьнай моладзі. Раскрываецца тэма так званых тусовак, школьнай наркаманіі і таксікаманіі. Адна з гераінь твора праходзіць якраз такі шлях, які заканчваецца не толькі яе асабістым падзеннем, але і драмай для аднакласнікаў. Аповесць атрымала Пасведчанне чытацкіх сімпатый па выніках конкурсу водгукаў «Лепшая беларуская кніга». Новая аповесць «Анжэла з Былькаў» — у нейкай ступені працяг папярэдняй. У ёй раскрыта тэма абітурыентаў 90-х, паказана, як можа паламацца жыццё юнага чалавека за месяц здачы ўступных экзаменаў.


1 - Аб, 3 - До, 1 - Чз *


Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года ў намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»


Саверчанка, І. В. Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст. / І. В. Саверчанка. – Мінск : Беларус. навука, 2012. – 463 с.

У манаграфіі раскрываецца генезіс, паэтыка і семіётыка старабеларускага публіцыстычнага дыскурсу, выяўлены яго галоўныя мастацка-эстэтычныя формы. Асветлены ключавыя тэмы і праблемы, што ўздымаліся на старонках публіцыстычных твораў. Вызначаны асноўныя структурна-кампазіцыйныя кампаненты публіцыстычных твораў XVI–XVII стст., акрэслены прынцыпы і ўстойлівыя заканамернасці ўнутранай арганізацыі публіцыстычнага дыскурсу. Выяўлены галоўныя тыпы аргументаў, што ўжываліся ў старабеларускай публіцыстыцы, паказана шчыльная сувязь публіцыстычнага пісьменства з навуковым дыскурсам. Ажыццёўлена тыпалогія тропаў, фігур, рытмікі, вызначана іх канкрэтная семантычная і функцыянальная разнастайнасць. 


1 - Кх, 1 - Чз *


Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года ў намінацыі «Гумар і сатыра»


Ковалерчик, Б. Л. Игра слов. Книга юмора и афоризмов / Б. Л. Ковалерчик. – Гомель : Барк, 2012. – 172 с.
Во все времена ценились краткость и точность речи. Борис Ковалерчик, обладая особым складом ума – парадоксальным, стал автором множества афоризмов и по праву считается мастером короткой фразы. Его крылатые слова – это отражение наблюдательности и умения иронично посмотреть на реалии жизни, обнажить их суть. И это образец предельной динамики мысли, когда сказано многое наименьшим количеством слов и они расставлены в наилучшем порядке.
Остроумие и своеобразие видения автором многих ситуаций и сентенций проявились и в его миниатюрах и смешных историях.

В целом же сборник обобщает и типизирует проявления личной и общественной жизни и отражает нравственные, этические и эстетические идеалы времени.


1 - Аб, 1 - Иц *


Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года ў намінацыі «Жанр перакладу»


Хамдам, А. Подзвіг Эмамалі Рахмона : дакументальна-мастацкая аповесць / Ато Хамдам, Леанід Чыгрын ; пер. на бел. мову І. Качатковай ; пер. вершаў на бел. мову А. Цяўлоўскага. – Мінск : Кнігазбор, 2012. – 160 с.
Новая кніга вядомых таджыкскіх пісьменнікаў Ато Хамдама і Леаніда Чыгрына ёсць творчае асэнсаванне часоў мінулых і дня сённяшняга. Можа паўстаць пытанне , а ці слушная назва кнігі – «Подзвіг Эмамалі Рахмона». Так, слушная. Прачытайце кнігу і вы зможаце пераканацца ў гэтым. Тое, што зрабіў Прэзідэнт Таджыкістана за гістарычныя дваццаць гадоў дзяржаўнага суверэнітэту, інакш як подзвігам нельга назваць. Аўтары кнігі ўзялі смеласць сказаць пра гэта і падмацавалі сваю думку ўсім зместам аповесці.


1 - Чз *


Лепшы твор 2011 года

У намінацыі «Проза»

І месца – Мікалай Ільінскі (гістарычная трылогія «Последняя ладья викингов», «Братья по крови», «Воины-хранители»

у намінацыі «Паэзія»

І месца – Алег Салтук (кніга вершаў і паэм «Дзве зары»)

у намінацыі «Драматургія»

І месца – Фёдар Палачанін «Зраненае сэрца»

у намінацыі «Публіцыстыка»

I месца – Славамір Антановіч (кніга «Судьба до востребования»)

у намінацыі «Дзіцячая літаратура»

І месца – Мікола Маляўка (кніга «Коласаў абярог. Дзецям пра Якуба Коласа»)

у намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»

І месца – Зіновій Прыгодзіч «Постаці»

у намінацыі «Краязнаўчая літаратура»

І месца – Анатоль Статкевіч-Чабаганаў (кніга «Я – сын Ваш: Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша». Карафа-Корбуты герба «Корчак»)

у намінацыі «Гумар і сатыра»

І месца – Юлія Зарэцкая «Шчаслівыя людзі»

у намінацыі «Мастацкі пераклад»

І месца – Уладзімір Скарынкін (пераклад на беларускую мову твораў Дантэ Аліг’еры «Новае жыццё» і Франчэскі Пятраркі «Кніга песняў»)

у намінацыі «Песенны жанр»

I месца – Іван Юркін за цыкл патрыятычных песень


У фондзе нашай бібліятэкі Вы знойдзеце наступныя кнігі:


Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2011 года ў намінацыі «Паэзія»


Салтук, А. У. Дзве зары : вершы / Алег Салтук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. – 238 с. 

Кніга вершаў лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча і прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алега Салтука «Дзве зары»  тэматычна далучана да ягоных папярэдніх кніг. Увага паэта скіравана на хвалюючыя праблемы сучаснасці, якія вырашаюцца ў зборніку праз сваю  крэўную прыналежнасць да людзей, прыроды, усяго вечнага, дарагога і існага. 


2 - Чз *



                                           

   Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2011 года ў намінацыі «Лепшы твор у галіне гумару і сатыры»

 Зарэцкая, Ю. Шчаслівыя людзі : кніга сатыры і гумару / Юлія Зарэцкая ; маст. Аляксандр Каршакевіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. –  224 с. – (Бібліятэка «Вожыка»).

 Зборнік сатырычных і гумарыстычных твораў, у якім сабрана ўсё лепшае, што напісала Юлія Зарэцкая, уражвае незвычайна багатым выбарам тэм. А  яшчэ – выключнай надзённасцю і актуальнасцю апавяданняў, сатырычных п’ес, гумарэсак, замалёвак з натуры… Вось ужо праўда: таленавітае жыве  доўга! І гэта асабліва ганарова для пісьменніцы, якой удаецца сказаць сваё актуальнае слова ў хуткацечных сатырычна-гумарыстычных жанрах.


1 - Аб, 1 - Чз *



 Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2011 года ў намінацыі «Мастацкі пераклад»


 Дантэ, Алiг'еры. Новае жыццё / Аліг’еры Дантэ. Кніга песень / Франчэска Петрарка ; пер. з італ. Уладзіміра Скарынкіна. – Мінск : Літаратура і  Мастацтва, 2011. – 309с. – (Бібліятэка сусветнай літаратуры).

 «Новае жыццё» Дантэ і «Кніга песень» Петраркі ўваходзіць у лік тых твораў, без якіх цяжка ўявіць сучаснага адукаванага чалавека, яны даўно сталі  хрэстаматыйнымі. І толькі зараз беларускі чытач мае магчымасць чытаць іх на роднай мове дзякуючы таленту і намаганням вядомага беларускага  паэта Уладзіміра Скарынкіна, які некалькі гадоў таму падараваў нам першы поўны пераклад «Боскай камедыі» Дантэ.


1 - Чз *







  Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2011 года ў намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства»


 Прыгодзіч, З. Постаці : з цэлым народам гутарку весці… / Зіновій Прыгодзіч. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 312 с.

 Кніга Зіновія Прыгодзіча ўключае дзесяць творчых партрэтаў вядомых, знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Яны прадстаўляюць  практычна ўсе сферы нашай культурнай прасторы: літаратуру, тэатр, музыку, жывапіс, скульптуру. Чытач знойдзе ў кнізе шэраг малазнаёмых фактаў  з біяграфій нашых выдатных творцаў, пазнаёміцца з займальнымі гісторыямі, пра якія не часта прачытаеш у друку, адкрые для сябе нямала новага і нечаканага.


1 - Аб, 3 - Бо, 1 - Ис, 1 - Чз *







    Пераможца Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2011 года ў намінацыі «Публіцыстыка»


Антонович, С. Судьба до востребования : документальные повести, очерки и рассказы / Славомир Антонович. – Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 296 с.

В книге – документальные повести, очерки и рассказы о людях, которые оставили неизгладимый след в развитии Беларуси : Первые секретари ЦК КПБ Тихон Киселев, Николай Слюньков, Председатель Президиума Верховного Совета БССР Фёдор Сурганов, начальник Белоруссой железной дороги Евгений Володько… В поле зрения автора – также подвиги героев Великой Отечественной войны Леонида Беды и Дмитрия Жмуровского, белорусов в битве под Монте-Кассино в составе армии Андерса.

2 - Аб, 1 - Иц, 1 - До, 1 - Бо, 1 - Чз *

                



                        

    Пераможца Нацыянальнага конкурсу на лепшы твор 2011 года ў намінацыі «Краязнаўчая літаратура»


Стецкевич-Чебоганов, А. В. Я ― сын Ваш. Некрашевичи герба «Любич»; Татуры герба  «Донброва»; Севруки герба «Курч»; Керножицкие герба «Юноша»; Моствиловичи герба  «Доленга» / Анатолий Стецкевич-Чебоганов. - Минск : Белорусская Православная Церковь (Белорусский Экзархат Московского Патриархата), 2012. - 589, [1] с.. - (Летопись белорусской шляхты) 

Гэта першае выданне серыі «Летапіс беларускай шляхты», прысвечанай гісторыі беларускіх родаў ад найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Тут змешчаны апісанне і радаводныя роспісы прамых продкаў і родзічаў аўтара, цікавыя факты і займальныя сюжэты з жыцця беларускай шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкаў. У наступных выданнях будуць даследаваны роды : Рудзінскія, Тычыны, Татуры, Сыцько, Маствіловічы, Некрашэвічы, Глінскія, Смольскія, Бучынскія, Тарасевічы, Казановічы і інш.


1-Чз *



* Перечень условных обозначений (сиглы хранения)

Сб - Информационно-библиографический отдел (I этаж)
Иц - Информационный сектор по обслуживанию работников государственного аппарата (ул. Коммунистическая, 1 (II этаж)
Чз - Общий читальный зал (II этаж)
Аб - Отдел абонемента и МБА (I этаж)
Бо - Отдел краеведческой литературы и библиографии (III этаж)
Ин - Отдел литературы на иностранных языках (II этаж)
Ис - Отдел литературы по искусству (III этаж)
До - Отдел литературы для детей и юношества (ул. Куйбышева,32)
Кх - Отдел хранения основного фонда (заказ из читальных залов Библиотеки)
От - Сектор технической литературы (II этаж)
Оп - Читальный зал текущих периодических изданий (I этаж)

Зварот да спісу