Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



Міжбібліятэчны абанемент (МБА)

Міжбібліятэчны абанемент (МБА)

Міжбібліятэчны абанемент (МБА) — гэта абмен кнігамі паміж бібліятэкамі з мэтай найбольш поўнага і хуткага задавальнення запытаў чытачоў на кнігі, якія адсутнічаюць у Бібліятэцы.

 

Паслугамі МБА карыстаюцца больш за 170 абанентаў. Сярод іх — калектыўныя абаненты (раённыя, гарадскія, пасялковыя, сельскія, тэхнічныя бібліятэкі, бібліятэкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў) і індывідуальныя абаненты (чытачы абласной бібліятэкі).

Карыстальнікамі МБА з’яўляюцца чытачы бібліятэк г. Брэста, Брэсцкай вобласці і іншых абласцей рэспублікі.

Па міжбібліятэчным абанеменце чытачы заказваюць літаратуру як для вучэбнай і прафесійнай дзейнасці, так і для самаадукацыі і пашырэння кругагляда.


Асноўныя напрамкі дзейнасці:

* выдача дакументаў па запытах абанентаў з фондаў абласной бібліятэкі

* пошук і атрыманне выданняў па запытах абанентаў з фондаў іншых бібліятэк.

 

Паслугі:

* МБА дае магчымасць аддаленым карыстальнікам атрымліваць комплекс паслуг, якія ўключаюць: бібліяграфічную падтрымку заказаў, пошук у разнастайных базах даных, прадастаўленне арыгіналаў у часовае карыстанне.

* Для больш аператыўнага абслугоўвання чытачоў абласной бібліятэкі заказы накіроўваюцца ў цэнтры МБА па электроннай пошце.

* Папярэдні пошук запатрабаванага дакумента па электронных каталогах бібліятэк дазваляе скараціць тэрмін выканання запыту.

* Бібліятэка падтрымлівае сувязі з усімі ўніверсальнымі і галіновымі цэнтрамі МБА Рэспублікі Беларусь.

 

Правілы карыстання МБА:

* права карыстання МБА бясплатнае і прадастаўляецца ўсім катэгорыям грамадзян

*дакументы па МБА выдаюцца чытачам для працы толькі ў чытальнай зале

* калі няма магчымасці атрымаць арыгінал дакумента, чытач можа атрымаць у пастаяннае карыстанне платную ксеракопію ці электронную копію дакумента. Аплата копій — згодна з дзеючымі расцэнкамі бібліятэк-фондатрымальнікаў на дадзеныя віды работ

* асабліва рэдкія і каштоўныя дакументы, артыкулы з перыядычных выданняў выдаюцца толькі ў выглядзе копій

* тэрмін карыстання дакументамі, выдадзенымі па МБА, складае 30 дзён

* адзінкавыя экзэмпляры і выданні, якія карыстаюцца павышаным попытам, могуць быць выдадзены на абмежаваны тэрмін (да 10 дзён)

* па ўзгадненні з фондатрымальнікамі дапускаецца падаўжэнне тэрміну карыстання дакументам

 

Выдачы па МБА не падлягаюць:

*рукапісы і матэрыялы з паметкай «НА ПРАВАХ РУКАПІСУ»

* дысертацыі

* слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі

* матэрыялы вялікага фармату (атласы, карты, газетныя падшыўкі)

*перыядычныя і працяглыя выданні

*мастацкая літаратура

*літаратура на замежных мовах

*дакументы да 1945 года выдання

 

Загадчык аддзела Выступкіна Наталля Мікалаеўна

Рэжым работы: з 10.00 да 19.00

Выхадныя дні: пятніца, субота.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (цокальны паверх).

Тэл.: +375 162 57 48 73

е-mail : mba.brest@mail.ru


 

Зварот да спісу