Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Інфармацыйны сектар па абслугоўванні работнікаў дзяржаўнага апарату

Інфармацыйны сектар па абслугоўванні работнікаў дзяржаўнага апарату

Інфармацыйны сектар па абслугоўванні работнікаў дзяржаўнага апарату — структурнае падраздзяленне Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Створаны на базе бібліятэкі Дома палітасветы ў 1996 годзе.

Асноўныя напрамкі дзейнасці — бібліятэчна-бібліяграфічнае абслугоўванне і бібліяграфічнае інфармаванне работнікаў дзяржапарату, а таксама іншых катэгорый чытачоў, акрамя школьнікаў.


Фонд сектара налічвае больш за 28 тыс. экз. айчынных і расійскіх кніг па кіраўніцкай дзейнасці, праве, эканоміцы, палітыцы, гісторыі, у т. л. даведачна-энцыклапедычных і навучальных выданняў.

Значнае месца ў фондзе сектара займае класічная і сучасная мастацкая літаратура беларускіх і замежных аўтараў. Падпіска (спасылка на «Зводны пералік перыядычных выданняў») уключае 14 назваў газет, 39 — часопісаў, як спецыяльнага навуковага характару, так і папулярныя выданні для шырокага кола чытачоў.

 

Сектар прапануе сваім карыстальнікам частку папулярнага фонду кніг і часопісаў у адкрытым доступе, таксама пастаянна дзеючыя выставы новых паступленняў, тэматычныя выставы.

Змест фонду адлюстраваны ў сістэматычным і алфавітным каталогах, сістэматычнай картатэцы артыкулаў у традыцыйным картачным варыянце.

 

Штомесяц інфармацыйны сектар абслугоўвання работнікаў дзяржапарату дае для размяшчэння на сайце Брэсцкага аблвыканкама інфармацыйныя спісы «У дапамогу прафесійнаму чытанню. Артыкулы з часопісаў» і адзін раз у два месяцы — інфармацыйны спіс «Новыя кнігі» па тэмах: ідэалогія, палітыка, кіраванне, права і эканоміка.

Спіс «Новыя кнігі» ўключае інфармацыю пра навінкі ўсіх аддзелаў абласной бібліятэкі, а спіс артыкулаў — толькі з часопісаў, якія паступаюць у сектар абслугоўвання работнікаў дзяржапарату.

  

Галоўны бібліятэкар сектара Сідаровіч Галіна Пятроўна

Рэжым работы: панядзелак — пятніца з 9.00 да 18.00, абедзенны перапынак: з 12.00 да 13.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224005, г. Брэст, вул. Камуністычная, 1 (2-гі паверх).

Тэлефон: +375 162 59 43 57


Інфармацыйны сектар па абслугоўванні работнікаў дзяржапарату. Схема праезду.



Зварот да спісу