Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

Заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка»

16 кастрычніка 2023 г. у аддзеле перыядычных выданняў прайшлі заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка» для студэнтаў філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Беларуская філалогія (літаратурная-рэдакцыйная дзейнасць)». Абраная тэма заняткаў — «літаратуразнаўства (беларускія пісьменнікі)», якая адпавядае спецыялізацыі навучання студэнтаў. Ім былі прапанаваны артыкулы пра вядомых беларускіх пісьменнікаў у часопісах «Беларуская думка», «Роднае слова» і «Планета». Артыкулы ўтрымлівалі цікавыя, вядомыя і не заўсёды вядомыя факты з жыцця і творчасці пісьменнікаў.

 

Студэнты шукалі ў публікацыях адказы на наступныя пытанні: чаму пісьменнікі Я. Маўр і М. Танк ўзялі сабе менавіта такія псеўданімы? За які твор і. Шамякіну была прысуджана Сталінская прэмія? Якога беларускага паэта называюць «беларускі Ясенін»? Які твор К. Буйло з'яўляецца энцыклапедыяй жыцця беларусаў пачатку XX ст.? Які беларускі пісьменнік стаў першым народным артыстам Беларусі, а які ў 70-х гг. стварыў «беларускі Гугл»? Як адзначыў адзін з заводаў Мінска ў 2022 г. 105-гадовы юбілей П. Панчанкі?

 

Студэнты з задавальненнем абмяркоўвалі прачытаныя публікацыі. Заняткі прайшлі цікава і пазнавальна. Запісацца на заняткі пошукава-пазнавальнага практыкума «Інтэлектуальная размінка» можна па тэлефоне аддзела перыядычных выданняў.

 

Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу