Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава

Выстава

Выстава

Выстава «Летапісцы народнага лёсу»

(да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна і І. Мележа)


З 28 студзеня 2021 г. у агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца разгорнутая выстава літаратуры «Летапісцы народнага лёсу» (да 100-годдзя з дня нараджэння І. Шамякіна і І. Мележа).


Іван Шамякін — народны пісьменнік Беларусі, грамадскі і навуковы дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод. Шырока вядомы не толькі на радзіме, але і за яе межамі. Ён з’яўляецца аўтарам раманаў «Глыбокая плынь» (1949), «Крыніцы» (1956), «Сэрца на далоні» (1964), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1979), «Петраград – Брэст» (1983), «Зеніт» (1987), «Злая зорка» (1993) і інш. Стварыў пенталогію «Трывожнае шчасце».


Іван Мележ — народны пісьменнік Беларусі, драматург, публіцыст. Падарыў нацыянальнай літаратуры нямала таленавітых твораў, сярод якіх навелы і апавяданні, п’есы і раманы, дзённікі і артыкулы, кніга публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі «Жыццёвыя клопаты», адзначаная Дзяржаўнай прэміяй БССР. Вяршыняй яго творчасці з’яўляецца трылогія «Палеская хроніка», у якой Мележ тонка і самабытна, як ніхто іншы, распавёў пра роднае Палессе і яго жыхароў. Раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань» былі перакладзены на рускую, казахскую, нямецкую, кітайскую і іншыя мовы, дзякуючы чаму пра Мележа даведаліся ў многіх краінах свету.


На выставе прадстаўлены зборы твораў пісьменнікаў, выбранае, мемуарная літаратура, дзённікавыя запісы, пераклады раманаў і аповесцей на замежныя мовы, электронныя выданні, фотаздымкі, ілюстрацыі да твораў, матэрыялы пра іх экранізацыю беларускімі кінематаграфістамі.


Літаратуразнаўцамі і крытыкамі напісана шмат артыкулаў, манаграфій пра жыццёвы шлях і творчасць пісьменнікаў. Некаторыя з іх сабраны на экспазіцыі. Гэта кнігі: «Іван Шамякін» В. Каваленкі, «Вернасць прызванню» Д. Бугаёва, «Іван Шамякін: вядомы і невядомы» (укладальнік Т. Шамякіна), «Іван Мележ у школе» В. Ляшук, «Майстэрства слова» З. Драздовай і інш.


Выстава адрасавана ўсім, хто цікавіцца беларускай культурай і літаратурай, і будзе экспанавацца на працягу года.



Марашчук Ірына Мікалаеўна,

гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу