Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Знакамітыя майстры нашага горада»

Выстава «Знакамітыя майстры нашага горада»

Выстава «Знакамітыя майстры нашага горада»

Аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прапануе ўвазе чытачоў выставу «Знакамітыя майстры нашага горада». Экспазіцыя будзе даступна на працягу года і прымеркавана да юбілейных дат брэсцкіх мастакоў. 24 студзеня — 80 гадоў з дня нараджэння А. А. Алонцава, 17 лютага — 70 гадоў з дня нараджэння У. Д. Тулупава, 4 сакавіка — 100 гадоў з дня нараджэння Э. С. Куфко, 22 мая — 70 гадоў з дня нараджэння А. І. Фяцісавай, 10 жніўня — 80 гадоў з дня нараджэння Ю. І. Татарнікава.


Аляксандр Аляксандравіч Алонцаў (1941–2013) — мастак-акварэліст, педагог, член Беларускага саюза мастакоў, узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». На працягу жыцця творча працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу, акварэлі, у жанры плаката, займаўся мастацкім афармленнем кніг, выканаў шэраг работ у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Арганізаваў і доўгія гады ўзначальваў дзіцячую мастацкую школу г. Брэста.


Уладзімір Дзмітрыевіч Тулупаў (1951) — брэсцкі мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Выкладаў у Брэсцкай мастацкай школе. Удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах. Працуе ў розных жанрах жывапісу і графікі. Аддае перавагу партрэту, тэматычнай карціне, пейзажу.


Эдуард Станіслававіч Куфко (1921–1998) — мастак, член Беларускага саюза мастакоў, удзельнічаў у абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных, міжнародных выставах. Працаваў у станковым жывапісе ў жанры сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта.


Анастасія Іванаўна Фяцісава (1951) — мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў станковым жывапісе ў жанры гістарычнай карціны, дэкаратыўна-прыкладным (эмалі на метале) і афарміцельскім мастацтве.


Юрый Іванавіч Татарнікаў (1941–2005) — мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у станковым жывапісе і акварэлі. Таксама выкладаў у мастацкай школе горада.


На юбілейнай выставе прадстаўлена больш за 20 выданняў.



Філіпава Таццяна Сяргееўна,

заг. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу