Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «За вашу и нашу свободу: путь к Победе в Европе» («For Your and Our Freedom: Way to V-E Day»)

Выстава «За вашу и нашу свободу: путь к Победе в Европе» («For Your and Our Freedom: Way to V-E Day»)

Выстава «За вашу и нашу свободу: путь к Победе в Европе»  («For Your and Our Freedom: Way to V-E Day»)

У фондзе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 1990 г. захоўваецца ўнікальны збор кніг на англійскай мове пра Другую сусветную вайну «Fighting For Freedom: USA at World War II» = «Барацьба за незалежнасць: ЗША ў Другой сусветнай вайне», які змяшчае больш за 600 друкаваных дакументаў, арыгіналаў і перакладаў, выдадзеных альбо перавыданых у ЗША і Вялікабрытаніі з 1948 па 1989 г. Калекцыя з’яўляецца часткай аднайменнай выставы, арганізаванай Інфармацыйным Агенцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі да 50-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны. Яна была паказана ў Брэсце ў 1990 г. да 45-годдзя Перамогі і пасля закрыцця была падораная Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага.


Матэрыялы, прадстаўленыя ў выданнях, ахопліваюць перыяд сусветнай гісторыі з 1914 па 1960-я гг. і раскрываюць падзеі, непасрэдна альбо ўскосна звязаныя з Другой сусветнай вайной.


Нягледзячы на тое, што калекцыя кніг «Барацьба за свабоду: Злучаныя Штаты ў Другой сусветнай вайне» ў Бібліятэцы ўжо 30 гадоў, яна мала вядомая карыстальнікам з прычыны яе сур’ёзнага навуковага зместу і спецыфічнай ваеннай інфармацыі, прыведзенай выключна на англійскай мове. Большасць крыніц да гэтага часу не перакладзена на беларускую або рускую мовы.


Kніжная экспазіцыя дэманструе ўнікальныя кнігі па тэме Другой сусветнай вайны ад яе пачатку да вялікай Перамогі. На выставе можна ўбачыць атласы, якія раскрываюць храналогію ваенных падзей, манаграфіі, прысвечаныя вайне ў цэлым і асобным яе перыядам; краінам Заходняй Еўропы і Амерыкі, уцягнутым у сусветную вайну; кнігі, прысвечаныя асобным важным эканамічным і дыпламатычным пытанням, Ленд-лізу, адносінам паміж сусветнымі палітычнымі лідэрамі Рузвельтам, Сталіным, Гітлерам, Чэрчылем; аперацыі «Барбароса», бітвам за Смаленск, Маскву, Сталінград, 900-дзённай блакадзе Ленінграда, партызанскаму руху ў Беларусі 1941–1944 гг. І што для нас уяўляе асаблівую цікавасць: падзеі, якія апісваюць першыя гадзіны і дні вайны на тэрыторыі нашага горада і Брэсцкай крэпасці, a таксама яе вызваленне ў 1944 г. Хочацца звярнуць асаблівую ўвагу на кнігу G. Niepold «Battle for White Russia: The Destruction of Army Group Centre June 1944» (1987, Лондан). Яе аўтар — непасрэдны ўдзельнік гэтай аперацыі — нямецкі афіцэр, начальнік 12-й танкавай дывізіі G3 Герд Нипольд. Арыгінальная версія выйшла на нямецкай мове, дадзенае выданне — пераклад, зроблены брыгадным генералам Рычардам Сімпкіным, бліскучым лінгвістам і сусветным аўтарытэтам у галіне аператыўнага і тактычнага мыслення XX ст.


Шлях да Перамогі сусветнай супольнасці даўся нялёгка. Экспазіцыя пазнаёміць з фотаальбомамі, якія змяшчаюць рэдкія фотаздымкі апошніх дзён вайны і доўгачаканай Перамогі.


Звяртаем увагу на мемуарнаю літаратуру. Гэта ўспаміны генералаў і афіцэраў савецкай арміі, мемуары У. Чэрчыля, Ш. дэ Голя, Оруэла, Эйзенхауэра, Кесельрынга і многіх іншых значных гістарычных постацяў таго часу.


На выставе прадстаўлены том бібліяграфіі Бібліятэкі Кангрэса ЗША, які змяшчае інфармацыю аб усіх кнігах па тэме Другой сусветнай вайны, якія захоўваюцца ў яе фондах, арыгінальны каталог-першакрыніцу выставы Інфармацыйнага Агенцтва, a таксама бібліяграфічны паказальнік «Книги войны», падрыхтаваны супрацоўнікамі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да 65-годдзя Перамогі, у якім знайшла адлюстраванне гэтая ўнікальная калекцыя.


Выстава адкрыта з 21 красавіка да 11 мая 2020 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.



Налобіна Таццяна Алегаўна,

заг. аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу