Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Яны былі першымі: да 100-годдзя беларускага літаратурнага аб'яднання „Маладняк“»

Выстава «Яны былі першымі: да 100-годдзя беларускага літаратурнага аб'яднання „Маладняк“»

Выстава «Яны былі першымі: да 100-годдзя беларускага літаратурнага аб'яднання „Маладняк“»

З 12 лістапада 2023 г. ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі пачала дзейнічаць выстава «Яны былі першымі (да 100-годдзя беларускага літаратурнага аб'яднання “Маладняк”)», на якой будуць прадстаўлены кнігі «маладнякоўцаў», выдадзеныя каля ста гадоў таму.


Літаратурна-мастацкае аб'яднанне «Маладняк» узнікла як гурток беларускіх пісьменнікаў пры аднайменным часопісе 28 лістапада 1923 г. і прайшло складаны, часам супярэчлівы шлях: ад літгуртка з шасці чалавек да Усебеларускага аб'яднання паэтаў і пісьменнікаў, якое ў 1925 г. налічвала ўжо больш за 300 чалавек. «Маладняк» быў першым літаратурным аб'яднаннем у Беларусі і з'явіўся як адказ літаратурным і палітычным патрэбам свайго часу.


Яго першымі членамі сталі М. Чарот, А. Аляксандравіч, Ю. Пушча, А. Бабарэка, Зм. Бядуля і іншыя. Гэта было пакаленьне маладых, таленавітых, энэргічных беларускіх пісьменьнікаў. Ім выпала жыць і тварыць у складаны і супярэчлівы час пачатку XX ст. Іх творы прасякнуты духам часу: свабоднае сацыялістычнае будаўніцтва, напружаная праца на карысць свайго народа, барацьба за светлыя ідэалы.


Лёс не быў прыхільны да «маладнякоўцаў»: многія з іх рана сышлі з жыцця, іх творы мала друкавалі, талент быў ацэнены па заслугах толькі нашчадкамі. На нашай выставе можна пазнаёміцца з прыжыццёвымі выданнямі В. Маракова, Зм. Бядулі, К. Чорнага. Няўмольны час і невялікія тыражы зрабілі гэтыя кнігі рэдкімі, рарытэтнымі.


Экспазіцыя будзе дзейнічаць да канца года. Запрашаем усіх аматараў беларускай літаратуры наведаць аддзел рэдкай кнігі!


Аддзел рэдкай кнігі

+ 375 162 57 48 30



Зварот да спісу