Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Всеволод Мейерхольд. Режиссёр с революцией в душе»

Выстава «Всеволод Мейерхольд. Режиссёр с революцией в душе»

Выстава «Всеволод Мейерхольд. Режиссёр с революцией в душе»

З 6 лютага 2024 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Всеволод Мейерхольд. Режиссёр с революцией в душе», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага тэатральнага рэжысёра, акцёра і педагога. Усевалад Меерхольд адзін з першых авангардных рэжысёраў. Ён эксперыментаваў з дэкарацыямі і акцёрскай тэхнікай, выкарыстоўваў уласныя рэжысёрскія прыёмы і вывучаў традыцыі старадаўніх тэатраў. Пасля рэвалюцыі ён напісаў праграму «Театральный Октябрь» і стварыў сістэму практыкаванняў для акцёраў «биомеханика».


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, рэпрадукцыі, кампакт-дыскі, перыядычныя выданні, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю рэжысёра. Імя Усевалада Эмілевіча Меерхольда праслаўлена ў гісторыі расійскага тэатра. Ён прайшоў шлях ад правінцыйнага юнака, які робіць першыя крокі на сцэне, да знакамітага рэжысёра. Няўменне ісці на кампрамісы стала прычынай закрыцця яго тэатра, а потым і яго гібелі. Самалюбівы, капрызны, геній, цудоўны акцёр, самаўладны — такім паўстае Меерхольд у кнізе культуролага Марка Кушнірова «Мейерхольд. Драма красного Карабаса» (Масква, 2018). Кніга Юрыя Елагіна «Всеволод Мейерхольд. Тёмный гений» (Масква, 1998) — адна з лепшых творчых біяграфій. Увага ў кнізе акцэнтуецца на падзеях і фактах жыццёвага шляху Меерхольда, якія аказалі найбольшы ўплыў на яго творчасць. Зборнік «В. Э. Мейерхольд. „Пиковая дама“. Замысел. Воплощение. Судьба» прысвечаны пастаноўцы оперы Чайкоўскага «Пиковая дама» на сцэне Ленінградскага Малога опернага тэатра. У кнізе ўпершыню сабраныя разам дакументы маскоўскіх і пецярбургскіх архіваў, якія дазваляюць прасачыць ход рэпетыцыйнай працы. Прадстаўлены рэцэнзіі, пісьмы, успаміны ўдзельнікаў спектакля.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лютага.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78

 


Зварот да спісу