Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя: Ізраіль»

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя: Ізраіль»

Выстава ў аддзеле перыядычных выданняў «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя: Ізраіль»

З 2 па 31 ліпеня 2022 г. ў рамках праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Ізраіль».


Дзяржава Ізраіль размешчана на паўднёвым захадзе Азіі. Юдэі, хрысціяне і мусульмане лічаць яе біблейскай Святой Зямлёй. Гэта краіна прываблівае магчымасцю адпачыць на ўзбярэжжы, дакрануцца да шматвяковай гісторыі, пакланіцца святым мясцінам, звязаным з трыма сусветнымі рэлігіямі.


Сталіца Ізраіля — горад Іерусалім, адзін з самых старажытных у свеце. На яго невялікай тэрыторыі змясціліся практычна ўсе біблейскія падзеі. У Старым горадзе Іерусаліма размешчаны галоўныя святыні краіны: Храмавая гара, старажытная Сцяна Плачу, мячэць Аль-Акса і храм Труны Гасподняй.


У Ізраілі найвышэйшы ўзровень жыцця сярод дзяржаў Блізкага Усходу.


Падрыхтаваная экспазіцыя знаёміць з гісторыяй Ізраіля з самых старажытных часоў, сферамі развіцця і інавацыямі эканомікі, аграрным бізнесам краіны, прававой сістэмай, гісторыяй беларуска-ізраільскіх адносін, культурай яўрэйскага народа, славутасцямі Святой Зямлі.


На выставе прадстаўлены публікацыі з часопісаў «Планета», «Вокруг света», «Государство и право», «Национальная география», «Дискавери», «Кудесница», «Домашний очаг», «Белорусское сельское хозяйство», «Беларуская думка», «Экономика Беларуси» і інш.


Артыкулы для чытання даступны непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі ў ліпеньскім дайджэсце «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя».


Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.


Любую публікацыю з дадзенага спісу мы можам даслаць на электронны адрас чытача, аплата праводзіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам на аказанне платных паслуг, прадстаўляемых установай культуры „Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага“».


Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі той ці іншай краіны праз кнігі і публікацыі.



Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу