Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава ў аддзеле абанемента

Выстава ў аддзеле абанемента

Выстава ў аддзеле абанемента

З 26 па 28 сакавіка аддзел абанемента запрашае пазнаёміцца з традыцыйнай выставай «Мир книжных новинок» і здзейсніць падарожжа ў свет цікавых, кранальных і захапляльных гісторый.


Навукова-папулярную літаратуру на выставе прадставяць кнігі: «Брэст у 1944–1953 гг.: дакументы і матэрыялы» (Брэст, 2021 г.), В. Бандарэнка «За други своя. Герои и подвиги Беларуси» (Мінск, 2022 г.), В. Лакун «Палескі дзівасіл: нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Гніламедава» (Мінск, 2022 г.), А. Мікульчык «Смак беларускай гісторыі» (Мінск, 2022 г.) , А. М. Сёмін, А. С. Труба «Лауреаты Нобелевской премии по литературе, 1901–2019 (Судьбы писателей и почтовые миниатюры)» (Масква, 2021 г.), М. Д. Вонг «Искусство маленьких шагов. Заботливое руководство по обретению радости для тех, кто устал» (Масква, 2022 г.) і інш.


У раздзеле беларускай мастацкай літаратуры чытачоў чакаюць чарговыя тамы серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры»: А. Куляшоў «Вершы. Паэмы. Пераклады. Крытыка» (Мінск, 2022 г.), К. Крапіва, А. Макаёнак «Драматургія» (Мінск, 2022 г.), «Бацькаўскі дар: зборнік твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа» (Мінск, 2022 г.), У. Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха» (Мінск, 2023 г.), выданне з серыі «Чытай і слухай» «Старажытная беларуская літаратура» (Мінск, 2023 г.) і інш.


На выстаўцы дэманструюцца кнігі лаўрэатаў і фіналістаў літаратурных прэмій Я. Вадалазкіна «Сестра четырёх» (Масква, 2020 г.) і «Оправдание Острова» (Масква, 2021 г.), А. Сальнікава «Оккульттрегер» (Масква, 2022) А. Слапоўскага «Страж порядка» (Масква, 2022 г.), Д. Рубінай «Маньяк Гуревич» (Масква, 2022 г.) і «Эх, шарабан мой, шарабан…» (Масква, 2022 г.), Т. Кібірава «Генерал и его семья» (Масква, 2020 г.), Х. Мантэл «Сердце бури» (Масква, 2022 г.), Х. Ган «Человеческие поступки» (Масква, 2020 г.), Д. Гросмана «Когда Нина знала» (Масква, 2022 г.), А. С. Байет «Рагнарёк» (Масква, 2022 г.) і інш.


Акунуцца ў фантастычныя светы дапамогуць творы братоў Стругацкіх, Л. Бардуга, Г. Браяна, Д. Кіза, Н. Геймана, С. Кінга, Г. Гарысана, а таксама кнігі серый «Магия фэнтези», «Колдовские миры», «Абсолютное оружие», «STALKER» і інш.


Уцягнуцца ў працэс расследавання злачынстваў можна з дэтэктывамі П. Астахава, М. Лявонава, Т. Паляковай, М. Сяровай, А. Чыжа, Н. Сонцавай, Дж. Маррса, Дж. Дзівера, Р. Тарагуда, Д. Л. Сэйерс, П. Леметра і інш.


Адчувальных рамантычных чытачоў парадуюць кнігі Б. Смол, Э. Скот, А. Мартэн-Люган, Дж. Колган, М. Воранавай, В. Калачковай, А. Станенкавай і інш.


Наведаўшы выставу, кожны знойдзе сабе літаратуру па душы. Прыходзьце, знаёмцеся з выставай, выбірайце ўпадабаную кнігу і апускайцеся ў чытанне!



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу