Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 23 студзеня ў аддзеле абанемента будзе экспанавацца кніжная выстава «Годна для чытання: выбар чытача». Ужо не першы год супрацоўнікі аддзела абанемента аналізуюць чытацкія перавагі і на аснове гэтага складаюць ТОП-5 самых чытаемых кніг месяца. Спіс публікуецца на сайце і размяшчаецца на дошцы аб'яваў.
У 2022 г. да гэтага спісу дадалі і пяцёрку самых чытаемых электронных кніг на «ЛітРэс». З электронным рэсурсам наша бібліятэка працуе ўжо не першы год. Для чытачоў гэта не толькі выдатная магчымасць замовіць электронную ці аўдыёверсію патрэбнай кнігі, але і пазнаёміцца з апошнімі навінкамі, якія яшчэ не паступілі ў бібліятэку.
У штомесячны ТОП-5 увайшлі кнігі мастацкія і навукова-папулярныя (нон-фікшн). Прыемна адзначыць, што не першы год у спісы трапляе наш брэсцкі аўтар Анатоль Брытун. У верасні 2022 г. яго гістарычны раман «Сяліба», заснаваны на рэальных падзеях, трапіў у топавы спіс. Гістарычныя раманы карыстаюцца велізарнай папулярнасцю і трапляюць у рэйтынгі. Сярод іх: Г. Яхіна «Эшелон на Самарканд», Літтэлл. Д. «Благоволительницы», Л. Юрыс «Исход», Х. Морыс «Три сестры» і інш.
Кнігі для душы і з глыбокім сэнсам з праваслаўнай калекцыі пісьменніцы І. Багданавай: «Я спряду тебе счастье», «Мера бытия» і «Дом, где тебя ждут» многіх не пакідаюць абыякавымі і таксама не раз траплялі ў спісы. Духоўнасць, дабрыня і вечныя каштоўнасці — аснова кніг аўтара.
Нярэдка чытацкія перавагі належаць захапляльнаму дэтэктыўнаму жанру — М. Бюсі «Черные кувшінки», Ж. Дзіккер «Книга Балтиморов» і інш.
Вялікая цікавасць да кніг па псіхалогіі адбілася і ў топавых спісах 2022 года. К. Эстес «Бегущая с волками» адкрые чытачу жаночыя архетыпы, а кніга Л. Петраноўскай «Тайная опора» прыводзіць да думкі, што самая галоўная апора для дзіцяці — гэта бацькоўская любоў. У «ЛітРэс» лідзіруюць кнігі Т. Мужыцкай: «Брать, давать и наслаждаться», «Мне всё льзя» і інш.
Паважаныя чытачы, Знаёмцеся з нашай выставай. Магчыма, вы адкрыеце для сябе новых аўтараў, новыя тэмы, даведаецеся шмат цікавага і папоўніце свой спіс абавязковага чытання, пашырыце свае гарызонты. Заўсёды рады Вам!
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09