Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Уроки жизни: Герман Мелвилл. К 200-летию со дня рождения»

Выстава «Уроки жизни: Герман Мелвилл. К 200-летию со дня рождения»

Выстава «Уроки жизни: Герман Мелвилл. К 200-летию со дня рождения»

1 жніўня 2019 г. споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння вядомага амерыканскага пісьменніка, марака і вандроўца Германа Мелвіла (1 жніўня 1819 г. – 28 верасня 1891 г.). Гэта добрая нагода ўспомніць пра яго дзіўнае жыццё і яркія, незвычайна маляўнічыя, глыбокія і прыцягальныя творы. Супрацоўнікі аддзела літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашаюць наведаць выставу «Уроки жизни: Герман Мелвилл. К 200-летию со дня рождения».


Дык якім жа жыццёвым вопытам падзяліўся са светам пісьменнік? Аб гэтым можна даведаецца з галоўнага шэдэўра Г. Мелвіла — рамана «Моби Дик, или Белый кит» (Moby Dick, or The Whale, 1851), а таксама іншых яго твораў: аповесцей, запісак вандроўца, вершаў. Прывядзём толькі некалькі абагульненняў у перакладзе на беларускую мову: «Як бы неразумна не вялі сябе жывёлы, чалавек усіх невымерна пераўзыходзіць сваім вар’яцтвам», «Якімі гнуткімі становяцца нашы цвёрдыя прадузятасці, калі іх згінае каханне, якое нарадзілася паміж людзьмі...».


На выставе прадстаўлены ўсе творы Германа Мелвіла ў арыгінале, якія выйшлі ў амерыканскіх і брытанскіх выдавецтвах: Нью-ёркскіх «Literary Classics of the United States, The Library of America Series», «The Modern Library» (з ілюстрацыямі Рокуэла Кента), а таксама Лонданскім «David Campbell Publisher Ltd. » (серыя «The Millennium Library»). І, вядома, у перакладзе на рускую мову: трохтомны збор твораў Г. Мелвіла, у які ўвайшлі раман «Моби Дик, или Белый Кит», «Израэль Поттер», аповесці і апавяданні, а таксама «Энкантадас, или Очарованные острова» і «Дневник путешествия в Европу и Левант 11 октября 1856 г. – 6 мая 1857 г.».


Аматарам падарожжаў і прыгод і адначасова прыхільнікам глыбокай філасофскай прозы рэкамендуем звярнуцца да твораў Г. Мелвіла. На выставе прадстаўлены таксама багаты матэрыял пра жыццё і творчасць аўтара, крытычны матэрыял па творчасці пісьменніка ў розных фарматах. Гэта даследаванні амерыканскіх аўтараў па гісторыі амерыканскай літаратуры і канкрэтна творчасці Германа Мелвіла. Звяртаем увагу на кнігу «The Сambridge Нistory of American Literature». Vol. 2. Prose Writing, 1820–1865» (Нью-Ёрк, 2006). На выставе прадстаўлены і больш кароткія крыніцы пра жыццё і творчасць пісьменніка на англійскай мове, такія як «Highlights of American Literature» (Вашынгтон, 1995) і «USA literature in Brief» (Вашынгтон, 2000) і інш. 


Значная частка кніг на выставе — гэта гісторыя амерыканскай літаратуры і даследаванні розных аспектаў творчасці Г. Мелвіла на рускай мове. На выставе можна таксама знайсці класічную экранізацыю «Моби Дика» Грэгары Пека (1956), паглядзець дакументальны фільм пра жыццё Германа Мелвіла і здзейсніць падарожжа па мясцінах, звязаных з яго жыццём у фільме «Herman Melville» (The Famous Authors Series). Выстава будзе карысна для спецыялістаў-філолагаў, гісторыкаў літаратуры, студэнтаў, якія вывучаюць англійскую мову і англамоўную літаратуру як спецыяльнасць, а таксама ўсім, хто цікавіцца амерыканскай літаратурай.


Выстава будзе экспанавацца ў аддзеле літаратуры на замежных мовах з 1 жніўня па 3 верасня 2019 г.


Налобіна Таццяна Алегаўна,

заг. аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу