Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Тэма міру і згоды ў мастацкай літаратуры» для супрацоўнікаў Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты

Выстава «Тэма міру і згоды ў мастацкай літаратуры» для супрацоўнікаў Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты

Выстава «Тэма міру і згоды ў мастацкай літаратуры» для супрацоўнікаў Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты

25 кастрычніка 2023 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прэзентавала выставу «Тэма міру і згоды ў мастацкай літаратуры» для супрацоўнікаў Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты ў рамках праекта «Праз кнігу да міру і стварэння». На выставе, якая складаецца з трох раздзелаў, было прадстаўлена каля 200 кніг.

 

Першы раздзел «Захоўваючы памяць — захоўваем мір» знаёміць і з беларускай класікай, якая добра адлюстроўвае зададзеную тэму, і з кнігамі сучасных аўтараў. Жыхарам Брэстчыны асабліва важна захоўваць гістарычную памяць малой радзімы. Аўтары-землякі, лаўрэаты прэміі імя У. Калесніка (А. Брытун, З. Дудзюк, У. Гніламёдаў і інш.) апускаюць у гісторыю Брэстчыны. Слухачоў пазнаёмілі з кнігамі аб цяжкім пасляваенным часе, асобных лёсах на фоне эпохі і сямейных сагах.

 

Час міру і стварэння надыходзіць тады, калі сканчаюцца вайны. Другі раздзел выставы знаёміць з працоўнымі буднямі і прафесійнай дзейнасцю. Адзначаны кнігі-лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры («Снукер» В. Ткачова, «Пад небам непадзеленым» В. Паліканінай і інш.).

 

Трэці раздзел «Час міру — час жыцця» ўключае кнігі пра жыццёвыя каштоўнасці: пра сям'ю, пра працу, пра шчасце. Час міру — лепшы час для чытання лепшых кніг пра ўсё на свеце.

 

Слухачы атрымалі адказы на ўзніклыя пытанні, узялі кнігі на дом.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу