Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Сяргей Грахоўскі: пазначаны эпохай. Да 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка»

Выстава «Сяргей Грахоўскі: пазначаны эпохай. Да 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка»

Выстава «Сяргей Грахоўскі: пазначаны эпохай. Да 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка»

З 20 верасня па 13 кастрычніка 2023 г. у аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава «Сяргей Грахоўскі: пазначаны эпохай. Да 110-годдзя з дня нараджэння пісьменніка» з цыкла «Штрыхі да творчага партрэта».

 

Класік беларускай літаратуры працаваў у розных літаратурных жанрах: паэзія, проза, публіцыстыка, эсэ, пераклады, творы для дзяцей. За гады творчай дзейнасці з-пад пяра пісьменніка выйшла каля шасцідзесяці кніг. Але найперш ён быў паэтам. Яго вершы прыцягваюць да сябе гуманістычнай скіраванасцю і шчырым лірызмам. Значная частка яго лірыкі прысвечана прыродзе і пейзажным замалёвкам. Вершы паэта прасякнуты любоўю, дабрынёй, адкрытасцю. Па матывах дакументальнай аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены спектаклі ў беларускіх тэатрах і зняты аднайменны фільм.

 

На выставе прадстаўлены артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя юбілейнай даце пісьменніка. У публікацыях разгледжана творчая індывідуальнасць пісьменніка, яго жыццёвая пазіцыя, успаміны дачкі — Таццяны Грахоўскай.

 

Выстаўка падрыхтавана па матэрыялах часопісаў («Роднае слова», «Полымя», «Беларуская мова і літаратура», «Нёман», «Маладосць») і газеты «Літаратура і мастацтва».

 

Публікацыі з перыядычных выданняў даступны тут:


1.      Гарэлік, Л. Пропаведзь дабра / Любоў Гарэлік // Полымя. – 1994. – № 2. – С. 228–240.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу