Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Сусвет Станіслава Лема: да 100-годдзя з дня нараджэння»

Выстава «Сусвет Станіслава Лема: да 100-годдзя з дня нараджэння»

Выстава «Сусвет Станіслава Лема: да 100-годдзя з дня нараджэння»

Калі вы любіце навуковую фантастыку, ды проста лічыце сябе культурным чалавекам, вам, напэўна, вядома імя выдатнага польскага пісьменніка-фантаста Станіслава Лема. Аддзел літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да юбілейнай даты пісьменніка падрыхтаваў выставу «Сусвет Станіслава Лема (1921–2006): да 100-годдзя з дня нараджэння» і прапануе аднавіць у памяці любімыя раманы, пазнаёміцца бліжэй з жыццём і творчасцю аўтара, даведацца, як С. Лем па гарачых слядах у 1986 г. адрэагаваў на чарнобыльскую катастрофу і праўдзіва публічна выказваўся пра яе наступствы на старонках польскага часопіса «Kultura».


Станіслаў Лем — буйны прадстаўнік польскай і сусветнай навуковай фантастыкі, філосаф, футуролаг і публіцыст, у т. л. аўтар шматлікіх рэалістычных і сатырычных тэкстаў. Яго раманы перакладзены больш чым на сорак моў свету.


На выставе прадстаўлены як самыя папулярныя, так і менш вядомыя творы аўтара ў арыгінале, такія як «Solaris» (1961), «Niezwycężony» (1964), «Bajki Robotów» (1964), «Kongres Futurologiczny» (1971), «Pamiętnik, znaleziony w wannie» (1961), «Głos Pana» (1968), «Szpital przemienienia» (1948), «Doskonała prużnia» (1971), «Maska», «Dylematy», «Wielkość urojona» (1973), «Dzienniki gwiazdowe» (1953–1999), «Katar» (1975), іх пераклады на беларускую, рускую і нямецкую мовы.


Экспазіцыя пазнаёміць з манаграфіямі W. Orliński «Co to są sepulki?», «Życie nie z tej ziemi», J. Jarzębskiego «Świat na krawędzi: ze Stanisławem Lemem rozmowa», даследаваннямі аб філасофскім светапоглядзе, успамінамі пра сучаснікаў, дасць падрабязную інфармацыю пра творчасць пісьменніка, багатую неалагізмамі мову яго твораў.


Запрашаем наведаць выставу з 12 да 30 верасня 2021 г.



Налобіна Таццяна Алегаўна,

заг. аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74



Зварот да спісу