Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «СНІД. Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць»

Выстава «СНІД. Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць»

Выстава «СНІД. Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць»

З 20 лістапада па 4 снежня 2023 г. у аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстава «СНІД. Міжнародная салідарнасць, агульная адказнасць».


Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаецца 1 снежня. Упершыню Гэты дзень быў абвешчаны Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) у 1988 г. і заснаваны з мэтай павышэння дасведчанасці аб эпідэміі СНІДу, выкліканай распаўсюджваннем ВІЧ-інфекцыі, як Дзень памяці ахвяр гэтага захворвання.


Вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) — гэта інфекцыя, якая дзівіць імунную сістэму арганізма. Самай позняй стадыяй ВІЧ-інфекцыі з'яўляецца сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД).


Сёння Сусветны дзень барацьбы са СНІДам захоўвае сваю актуальнасць, нагадвае пра тое, што пытанне павышэння дасведчанасці аб ВІЧ-інфекцыі па-ранейшаму застаецца важным. Дзяржаўныя, грамадскія і міжнародныя арганізацыі аб'ядналі свае намаганні для правядзення кампаніі, прысвечанай пытанням, звязаным з ВІЧ. Ва ўсіх рэгіёнах свету праводзяцца мерапрыемствы, якія звяртаюць агульную ўвагу на бягучую сітуацыю і перспектыўныя напрамкі ў галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Намаганні медыцынскай супольнасці, сістэмы адукацыі, культуры, сродкаў масавай інфармацыі накіроўваюцца на асвету насельніцтва па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцый. У Рэспубліцы Беларусь створана сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю.


На выставе прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў аб актуальных пытаннях СНІД-інфекцыі, праблемах грамадскага здароўя, аб узаемадзеянні ВІЧ-інфекцыі з каранавірусам, а таксама аб даследаваннях і новых распрацоўках па лячэнні захворвання. Экспазіцыя дэманструе матэрыялы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцый і фарміраванні матывацыі да здаровага ладу жыцця.


Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39



Зварот да спісу