Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Семейная сага: секунды, минуты, столетия…»

Выстава «Семейная сага: секунды, минуты, столетия…»

Выстава «Семейная сага: секунды, минуты, столетия…»

З 8 мая 2024 г. у аддзеле абанемента будзе дэманстравацца выстава «Семейная сага: секунды, минуты, столетия…», прымеркаваная да Дня сям'і.


Сямейная сага — гэта гісторыя, якая распавядае пра лёс розных пакаленняў адной сям'і. Тыповая сямейная сага апавядае пра пакаленні сям'і на працягу пэўнага гістарычнага перыяду ў серыі раманаў.


На выставе будуць прадстаўлены творы беларускіх аўтараў: «Людзі на балоце» І. Мележа (Мінск, 1987), аповесць брэсцкага аўтара «Сяліба» А. Брытуна (Брэст, 2015), а таксама трылогія «Рассвет сменяет тьму» М. І. Ільінскага (Мінск, 2021).

Сярод твораў рускай класікі — раман-эпапея Л. М. Талстога «Война и мир» (Кіеў, 1995), авантурны раман «Петербургские трущобы» У. У. Крастоўскі (Масква, 1994), а таксама твор М. Е. Салтыкова-Шчадрына «Господа Головлевы» (Мінск, 1976).


Не забытыя і сагі савецкага перыяду: «Угрюм-река» В. Я. Шышкова (Масква, 2006), «Вечный зов» А. С. Іванова (Масква, 2014), раман у дзвюх кнігах «Строговы» Г. М. Маркава (Масква, 1984), які распавядае пра лёсы трох пакаленняў сібірскай сям'і.


Сучасныя расійскія сямейныя сагі не раз траплялі ў спіс ТОП-5 самых чытаных кніг аддзела абанемента.


Маштабны раман «Жребий праведных грешниц» Н. Несцеравай (Масква, 2020) вельмі папулярны сярод чытачоў. Сюды ж можна аднесці і раман «Женщины Лазаря» М. Степновой (Масква, 2017). Грандыёзная сага пра каханне і пра музыку — трылогія Д. Рубінай «Русская канарейка» (Масква, 2014), а таксама даволі вядомая ўсім «Московская сага» В. Аксёнава (Масква, 2001).


Замежныя сямейныя сагі таксама занялі асобнае месца на экспазіцыі. Сярод іх — знакамітая трылогія брытанскай пісьменніцы-раманісткі П. Вінчэнцы «Искушение временем» (Санкт-Пецярбург, 2013), раман «Сага о Форсайтах» Дж. Голсуорси (Масква, 1982), «Замок Броуди» А. Кронина (Масква, 1994), а таксама тэтралогіі выбітнага французскага пісьменніка Ф. Эриа, які распавядае пра сямейства Буссардель (Масква, 1994), пра яе драматычных калізіях, укладзе жыцця і сямейных таямніцах.


Запрашаем усіх наведаць выставу, прымеркаваную да Дня сям'і, які штогод адзначаецца 15 мая.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу