Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Самая… Самая… Самая… кніга ў бібліятэцы»

Выстава «Самая… Самая… Самая… кніга ў бібліятэцы»

Выстава «Самая… Самая… Самая… кніга ў бібліятэцы»

14 верасня ў фае нашай бібліятэкі будзе дэманстравацца маштабная і маляўнічая выстава «Самая… Самая… Самая… кніга ў бібліятэцы». Чытачы пазнаёмяцца і з факсімільнымі выданнямі: самай старай беларускай кнігай (Тураўскае Евангелле, XI ст.), самай старай беларускай ілюстраванай кнігай (Лаўрышаўскае Евангелле, ХIV ст.), першай у свеце кнігай пад назвай «Буквар» (1618 г.), з факсіміле самай прыгожай , дарагой, маштабнай кнігай ВКЛ XVI–XVIII стст. — Брэсцкай Бібліяй (1653 г.).

 

Выстаўка ўключае і рарытэтныя шматтомныя выданні: збор твораў Л. М. Талстога ў 90 т. (1935–1958 гг.), вялікая савецкая энцыклапедыя ў 65 тамах (1926–1947 гг.), энцыклапедычны слоўнік Ф. А. Бракгаўза. А. Ефрона ў 82 паўтамах і 4 дадатковых (1890–1907 гг.).

 

Жадаецца адзначыць і лепшыя кнігі чытацкі рейтынг — ад навукова-папулярных ( «Самый богатый человек в Вавилоне» Дж. Клейсана, «Тайная опора» Л. Петраноўскай) да мастацкіх («Без ангелов» Г. Марчука, «Валошкі на мяжы» У. Гніламёдава, «Симон» Н. Абгаран).

 

Выстава знаёміць і з самымі чытаемымі і прадваемыміі кнігамі ў свеце. Самай прадаваемай і чытаемай кнігай у свеце з'яўляецца, безумоўна, Біблія. Гэта зборнік свяшчэнных тэкстаў хрысціян і іўдзеяў. Біблія перакладзена больш як на дзве тысячы моў і прыслоўяў. Кожную секунду ў свеце друкуецца адна копія.

 

Першы ў свеце даведнік, які атрымаў велізарную папулярнасць — «Кніга рэкордаў Гінэса». Выдаецца з 1955 г.

 

Самая перакладаная кніга ў свеце пасля Бібліі і Карана «Маленькі прынц» Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. На беларускую мову кніга перакладзена беларускай паэткай Нінай Мацяш у 1989 г.

 

Раман «Алхимик» П. Каэльё занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая прадаваная кніга ў гісторыі Бразіліі і самая перакладаная ў свеце пры жыцці аўтара. Раман перакладзены на 67 моў і выдаецца ў 117 краінах свету.

Больш за 80 гадоў кніга «Думай и боготей» Н. Хіла па праве лічыцца самым паважаным падручнікам у свеце па дасягненні поспеху, пераадоленні цяжкасцей і павышэнні жыццёвай энергіі.

 

Самыя разнастайныя кнігі будуць дэманстравацца увазе чытачоў: ад самай маленькай да самай вялікай, самай цяжкай, самай маляўнічай, самай чароўнай, самай апетытнай, самай таямнічай і з самай доўгай назвай. Не выпусціце выдатную магчымасць пазнаёміцца са скарбамі абласной бібліятэкі, адкрыць для сябе цудоўны свет кніг. Бібліятэка — гэта цэлы сусвет.

 

Прыходзьце. Чакаем вас!

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09

Зварот да спісу