Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава перыёдыкі «Моцны характар — яркая гульня: II Гульні краін СНД. Беларусь 2023»

Выстава перыёдыкі «Моцны характар — яркая гульня: II Гульні краін СНД. Беларусь 2023»

Выстава перыёдыкі «Моцны характар — яркая гульня: II Гульні краін СНД. Беларусь 2023»

Гульні краін СНД — гэта комплексныя мерапрыемствы ў сферы фізічнай культуры і спорту, якія ахопліваюць Алімпійскія і неалімпійскія, а таксама нацыянальныя віды спорту, найбольш папулярныя ў дзяржавах СНД. Рашэнне аб заснаванні спаборніцтваў было прынята яшчэ ў 2019 годзе.

 

II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня. На спаборніцтвы заяўлены прадстаўнікі 10 дзяржаў. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў 20 відах спорту. Спартыўнае свята ахопіць усю Беларусь: спаборніцтвы пройдуць у 11 гарадах краіны, у тым ліку ў Брэсце.

 

З 1 па 20 жніўня 2023 года ў аддзеле перыядычных выданняў экспаніруецца выстава перыёдыкі «Моцны характар — яркая гульня: II Гульні краін СНД. Беларусь 2023».

 

На выставе дэманструюцца публікацыі аб I Гульнях краін СНД, аб беларускіх удзельніках-пераможцах спаборніцтваў і аб падрыхтоўцы нашай краіны да II Гульняў краін СНД. На экспазіцыі размешчаны публікацыі аб тым, як вызначаўся лагатып, талісман і слоган маючых адбыцца гульняў.

 

Па меры паступлення інфармацыі аб новых спаборніцтвах, выстава будзе папаўняцца новымі матэрыяламі.

 

Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў («Наш спорт», «Мир спорта», «Здоровый образ жизни», «Беларуская думка») и газет («Спортивная панорама», «СБ. Беларусь сегодня» и «Рэспубліка»).

 

Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу