Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 14 студзеня па 6 лютага 2022 г. у аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстаўка перыёдыкі «“Алеся”. Листая памяти страницы».
«Алеся» — адно з самых старых перыядычных выданняў нашай краіны. У лістападзе 1924 г. па ініцыятыве жаночага аддзела ЦК КПБ выйшаў першы нумар часопіса пад назвай «Беларуская работніца і сялянка» (з 1931 па 1941 гг. — «Работніца і калгасніца Беларусі»). Пасля аднаўлення выдання, з 1946 па 1995 гг., часопіс стаў выходзіць пад назвай “Работніца і сялянка”, а з 1995 г. пад назвай «Алеся». Змянялася назва, але асноўная тэма часопіса заставалася нязменнай на працягу ўсяго перыяду існавання выдання: паказаць беларускую жанчыну як асобу, незалежна ад яе прафесіі і дзейнасці.
На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы пра першыя і юбілейныя нумары часопіса, яго першых рэдактараў, самыя цікавыя і апошнія публікацыі выдання.
Экспазіцыя падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Работніца і сялянка», «Алеся», «Беларускі гістарычны часопіс» і «ARCHE».
Выстаўка прымеркавана да сустрэчы з супрацоўніцай літаратурна-мастацкага выдання «Алеся», пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў краін СНД Валянцінай Быстрымовіч, якая шмат гадоў працуе ў рэдакцыі часопіса і ў тым ліку на яго старонках публікуе свае апавяданні.
Запрашаем чытачоў пазнаёміцца з прадстаўленай у аддзеле выставай і наведаць анлайн-сустрэчу з Валянцінай Быстрымовіч, якая пройдзе ў канферэнц-зале Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага 19 студзеня 2022 г. у 15:00 г.
Аддзел перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39