Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Пад знакам Кіно»

Выстава «Пад знакам Кіно»

Выстава «Пад знакам Кіно»

З 1 лістапада 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве дэманструецца выстава «Пад знакам Кіно», прысвечаная Мінскаму міжнароднаму кінафестывалю «Лістапад». Найбуйнейшы кінафорум Беларусі праводзіцца штогод з 1994 г. ў Мінску, да 2002 г. насіў назву «Кінафестываль краін СНД і краін Балтыі», у 2003 г. афіцыйна набыў статус міжнароднага, у 2013-м Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» атрымаў пастаянную акрэдытацыю. Галоўнай мэтай дадзенага кінафоруму з’яўляецца, як і было заяўлена з самага пачатку, — папулярызацыя кінамастацтва ў Рэспубліцы Беларусь.


Асаблівую ўвагу фестываль удзяляе нацыянальнаму кіно. Традыцыйна тут паказваецца толькі найлепшае аўтарскае кіно. Кожны год «Лістапад» праходзіць пад пэўным слоганам, у 2023 г. — «Ствараем будучыню». Праграма кінафестывалю багатая і насычаная. У гэтым годзе ён пройдзе з 17 па 24 лістапада. На ММКФ «Лістапад» працуе некалькі складаў міжнароднага журы, кожнае з якіх вызначае пераможцаў і ўручае прызы ў намінацыях. У рамках фестывалю ладзяцца цікавыя сустрэчы, творчыя майстар-класы і дыскусіі. Асноўны конкурс ігравых фільмаў традыцыйна карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў. Штогод фестываль наведваюць больш за 40 тыс. гледачоў.


У кнізе «Минский международный кинофестиваль „Лістапад“: 20 лет спустя» (Мінск, 2013) Л. Саянковай разглядаецца гісторыя міжнароднага кінафестывалю з моманту яго стварэння і да таго часу, калі ён стаў па-сапраўднаму Міжнародным кінафорумам. На старонках часопісаў «На экранах» і «Мастацтва» вы знойдзеце звесткі пра фільмы, якія прадстаўлены ў конкурснай праграме «Лістапада», пачытаеце інтэрв’ю з рэжысёрамі гэтых кінаработ, азнаёміцеся з інфармацыяй пра вынікі фестывалю.


На выстаўцы прадстаўлены кніжныя і перыядычныя выданні. Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лістапада.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 78 48



Зварот да спісу