Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Ад смутку да радасці: кнігі-антыдэпрэсанты»

Выстава «Ад смутку да радасці: кнігі-антыдэпрэсанты»

Выстава «Ад смутку да радасці: кнігі-антыдэпрэсанты»

З 13 лістапада 2023 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Ад смутку да радасці: кнігі-антыдэпрэсанты».

 

Першы раздзел выставы «Псіхалогія для жыцця: шлях да сябе» знаёміць з кнігамі прафесійных псіхолагаў, з кнігамі аўтараў, якія перажылі крызісныя сітуацыі, найцяжэйшыя ўзрушэнні і якія знайшлі ў сабе сілы пераадолець абставіны.

 

Кніга «Кніга як лекі. Хуткая літаратурная дапамога ад А да Я» Э. Берту, С. Элдеркин стане своеасаблівым літаратурным навігатарам ў кніжным свеце. Гэта ўражлівы агляд шэдэўраў сусветнай літаратуры і напамін пра тое, што кніга можа змяніць жыццё да лепшага.

 

Кнігі першага раздзела выставы дапамогуць пераадолець дэпрэсію («Депрессия отменяется» Р. А’Конара, «Защита от стресса» Х. Аліева), здабыць гармонію і радасць («Время услышать себя» А. Блэк), «Равновесие» В. Багдановіча, «Искусство маленьких шагов» М. Вонга, «Мастацтва спакою» П. Айера.

 

Другі раздзел «Кнігі дораць настрой» складаецца з мастацкіх кніг, якія дапамогуць забыцца пра маркоту, прымусяць ўсміхнуцца і нават гучна засмяяцца. Добрыя і смешныя кнігі пра дзяцінства дзяўчынкі Манюне і яе грознай бабулі дададуць нямала радасных хвілін і акунуць у цёплыя ўспаміны вашага дзяцінства («Манюня» Н. Абгарян).

 

Тонкі гумар Славы Сэ ў кнізе «Сантэхнік, яго кот, жонка і іншыя падрабязнасці» нікога не пакіне абыякавым. Зборнік кароткіх апавяданняў з жыцця аўтара рэкамендуецца чытаць невялікімі порцыямі, піць ўвечары як малінавы чай для ўзняцця настрою.

 

Што можа вывесці з шэрай апатыі лепш, чым кнігі пра жывёл? П. Гітэрс, аўтар кнігі «Незвычайны кот і яго звычайны гаспадар: гісторыя кахання», ніколі не любіў катоў, але яму спатрэбілася ўсяго пятнаццаць хвілін, каб аддаць сваё сэрца маленькаму аблавухому кацяню Нортану. Малы Нортан стаў не толькі паўнапраўным гаспадаром у доме аўтара, але і гаспадаром яго лёсу. Чытачы змогуць пазнаёміцца з гісторыямі пра шчасце, пра каханне, пра сяброўства.

 

Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з самымі рознымі пазітыўнымі і жыццесцвярджальнымі кнігамі. Спадзяемся, што кожны знойдзе кнігу па душы.

 

Прыходзьце! Чытайце і мяняйце сваё жыццё да лепшага!

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу