Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Обыкновенный, но уникальный»: 100 год з дня нараджэння Ю. У. Нікуліна

Выстава «Обыкновенный, но уникальный»: 100 год з дня нараджэння Ю. У. Нікуліна

Выстава «Обыкновенный, но уникальный»:  100 год з дня нараджэння Ю. У. Нікуліна

З 11 снежня 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Обыкновенный, но уникальный», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Ю. У. Нікуліна — выдатнага савецкага і расійскага кінаакцёра, тэлевядучага, артыста цырка, дырэктара Цырка на Цвятным бульвары.


На выставе прадстаўлена каля 50 дакументаў: кніжныя, перыядычныя, нотныя выданні, музычныя кампакт-дыскі і інш. Гэта матэрыялы, якія расказваюць пра жыццё і творчасць артыста. Гледачу Ю. Нікулін запомніўся дзякуючы шматлікім камедыйным ролям у фільмах, сярод якіх «Самогонщики» (1961), «Кавказская пленница, или Новые приключения Шурика» (1965) і інш. У 1968 г. на экраны выйшла камедыя «Бриллиантовая рука», сцэнарый да якой пісалі менавіта пад Нікуліна. Роля ў карціне стала адной з самых вядомых работ артыста, якая набыла неверагодную папулярнасць. Не менш папулярнымі былі і вобразы драматычных, сур’ёзных герояў. Асабліва трэба адзначыць ваенныя драмы «Они сражались за Родину» (1975), «Двадцать лет без войны» (1976). Яны сталі ў шэраг лепшых карцін з удзелам акцёра. Яго фільмаграфія ўключае больш за 30 карцін.


Ю. Нікулін запомніўся не толькі ролямі ў кіно, але і песнямі. З 1969 г. артыст пачаў публікаваць свае творы, выдаў аўтабіяграфію ў выглядзе шматлікіх гісторый з жыцця. З кніг «Почти серьёзно» Ю. Нікуліна (Масква, 2013), «Наше любимие кино… о войне» Ф. Раззакова (Масква, 2005), «Весёлая троица — Вицин, Моргунов, Никулин» Л. Лайнера (Масква, 2000) і іншых можна даведацца шмат цікавых фактаў з асабістага жыцця артыста, пра прыход у мастацтва, выступленні на манежы Маскоўскага цырка, працы над стварэннем кінароляў.


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца снежня.



Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78


Зварот да спісу