Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Свет кніжных навінак»

Выстава «Свет кніжных навінак»

Выстава «Свет кніжных навінак»

З 14 па 17 верасня аддзел абанемента запрашае чытачоў пазнаёміцца з новымі кнігамі, якія папоўнілі фонд летам. На выставе «Свет кніжных навінак» прадстаўлена навукова-папулярная літаратура: «Очерки истории дипломатической службы в Беларуси. Судьбы и события. 1919–1930-е гг.» З. Л. Калантай (Мінск, 2023), «Последние свидетели» (Мінск, 2023), «Удивительное и невероятное в судьбах» А. С. Бернацкага (Брэст 2021), «Повседневная жизнь советских писателей от оттепели до перестройки» А. А. Васькіна (Масква, 2022), «Война выигрывается в умах. Измените мышление, и вы измените свою жизнь» К. Грошэла (Мінск, 2022), «Атрибуты личности. 25 скрытых драйверов оптимальной продуктивности» Р. Дзівіні (Мінск, 2022), «Путешествие хирурга по телу человека» Г. Фрэнсіса (Масква, 2019) і інш.

 

Мастацкую літаратуру папоўнілі кнігі беларускіх аўтараў: «Раман. Апавяданні» В. Адамчыка (Мінск, 2023), «Зялены лісток на планеце Зямля» Я. Сіпакова (Мінск, 2023), «Авантуры Пранціша Вырвіча, маршалка мінскага» Л. Рублеўскай (Мінск, 2023), «Четыре судьбы. Одна Родина» В. Бандарэнка (Мінск, 2018), «Золотой слоник» М. Нікіціна (Мінск, 2023), «Поверить в чудеса» А. Ласоўскай (Мінск, 2023), «Жизнь клеток» С. Трахіменка (Мінск, 2023), альманахам «Берасцейская скарбніца» (Брэст, 2023) і інш.

 

У ліку новых паступленняў перавыданні твораў М. Булгакава, Г. Барысавай (Б. Акуніна), Л. Петрушэўской, Р. Брэдберы, С. Шэлдана, А. дэ Бальзака, М. Твэна, Д. Лондана, а таксама новыя творы У. Рэмізова, І. Ханіпаева, У. Сарокіна, М. Арбатавай, Ш. Ідыатуліна, Э. Сафарлі, Ж. Дзікера, Э. Розенфорда, Л. Перуца, С. Рыджэцці і інш.

 

Аматараў дэтэктываў чакаюць кнігі А. Марынінай, М. Сяровай, Н. Андрэевай, А. Дораш, Ю. Яфімавай, В. Шарапава, А. Тамонікова, Д. Грышэма, К. Дзюса, Д. Ролінса, Д. Дывера, Д. Балдачы, Р. Кейн і інш.

 

На выставе прадстаўлены кнігі з серый «Героическая фантастика», «Военная боевая фантастика», «Академия магии», «Колдовские миры» і фантастычныя творы Камбата Найтава, М. Фрая, Л. Ардэн, А. Бушкова, А. Карчэўскага, Г. Кука, Д. Батчэра, М. Вульф, Т. Пратчэта, Н. Геймана, М. Уэлс, Д. Арментроут і інш.

 

Кнігі здольны панесці нас у далёкія краіны, прымусіць смяяцца і плакаць, могуць распавесці аб мірах, у якіх людзі ніколі б не апынуліся ў рэальнасці.

 

Наведайце нашу выставу, знайдзіце для сябе кнігу, чытайце і атрымлівайце асалоду ад чытання.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09

Зварот да спісу