Аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі ім. М. Горкага працягвае цыкл выстаў «Мир книжных новинок». З 26 па 30 чэрвеня чытачам будуць прадстаўлены кнігі, якія папоўнілі фонд вясной.
Сярод навукова-папулярных навінак дэманструюцца кнігі: Т. М. Бон «Зубрыны неруш і сусветная спадчына» (Мінск, 2021), Т. М. Цэрах «Записки врача» (Мінск, 2021), С. Хаас «Больше чем счастье: японская философия благополучия» (Мінск, 2021), К. Райт «Скрытые привычки гениев» (Мінск, 2021), І. Д. Ялом «Вглядываясь в солнце» (Масква, 2021), Г. Паласіас «Перепрошивка мозга: как заново запрограммировать подсознание» (Мінск, 2021), А. Кучарскі «Законы эпидемий» (Масква, 2021) і інш.
Фонд беларускай мастацкай літаратуры папоўнілі кнігі праектаў «Народная бібліятэка», «Беларускі кнігазбор», а таксама творы М. Ільінскага, А. Бадака, С. Занеўскага, Л. Рублеўскай, В. Шніпа, П. Глушынца, А. Якімовіча і інш.
Навінкі мастацкай літаратуры прадстаўлены наступнымі кнігамі: І. Д. Ялом «Когда Ницше плакал» (Масква, 2021), К. Ісігура «Клара и Солнце» (Масква, 2021), У. Тэвіс «Ход королевы» (Масква, 2021), А. Рубанаў «Хлорофилия. Живая земля» (Масква, 2021), А. Іваноў «Сердце пармы» (Масква, 2021) і «Псоглавцы» (Масква, 2021), а таксама творамі Ю. Палякова, Ф. Вігдаравай, М. Кетро, Р. Валіулліна, А. Макушынскага, А. Хэйлі, Б. Кэмерана, К. Хармель, С. Блэйк, А. Сміт і інш.
Для аматараў графічных раманаў на выставе дэманструюцца: Ф. Герберт «Дюна» (Масква, 2021), В. Шваб «Оттенки магии» (Масква, 2021), Хадзімэ Ісаяма «Атака на титанов» (Санкт-Пецярбург, 2021), А. Мартэн-Люган «Счастливые люди читают книги и пьют кофе» (Масква, 2020), Д. Дзвінскі «Меня зовут Гуми-лев» (Масква, 2020).
Знойдуць для сябе кнігі і аматары вострасюжэтных дэтэктываў, фантастыкі і рамантычных гісторый як ужо знаёмых, так і новых аўтараў.
Запрашаем чытачоў за любімымі кніжнымі навінкамі. Тут вы зможаце падабраць сабе кнігу і для сур'ёзнага, і для лёгкага чытання.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09