Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Канстанцін Станіслаўскі і яго жыццё ў мастацтве»

Выстава «Канстанцін Станіслаўскі і яго жыццё ў мастацтве»

Выстава «Канстанцін Станіслаўскі і яго жыццё ў мастацтве»

З 14 студзеня 2023 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Канстанцін Станіслаўскі і яго жыццё ў мастацтве», прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага тэатральнага рэжысёра, акцёра, педагога, тэарэтыка, рэфарматара тэатра. Стваральнік знакамітай акцёрскай сістэмы, якая больш за сто гадоў мае велізарную папулярнасць ва ўсім свеце. Ён стаў адным з родапачынальнікаў, стваральнікаў рэжысуры як прафесіі.


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі, паштоўкі, часопісы, кампакт-дыскі, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю вялікага рэфарматара. У кнізе І. Н. Салаўёвай «К. С. Станиславский» (Масква, 1986) з серыі «Человек. События. Время» Канстанцін Сяргеевіч паўстае не толькі ў натуральнай плыні свайго жыцця чалавека і мастака, але і на фоне зменлівых гістарычных эпох.


Кніга «Станиславский — реформатор оперного искусства» (Масква, 1977) асвятляе прынцыпы опернай эстэтыкі Станіслаўскага, знаёміць чытача з метадамі яго заняткаў са спевакамі ў працэсе падрыхтоўкі оперных спектакляў. Разам з дакументамі і матэрыяламі самога Станіслаўскага ў зборніку прыводзяцца ўспаміны вучняў, выказванні артыстаў і крытыкаў аб прымяненні сістэмы Станіслаўскага ў музычным тэатры. Першая частка кнігі «Система Станиславского. Работа актера над собой. Процесс переживания» (Масква, 2013), дапамагае збліжэнню і зліццю акцёра з роляй. Гэту самастойную працу дапаўняе другая частка «Учебник актёрского мастерства. Работа над собой в творческом процессе воплощения» (Масква, 2011), прысвечаная прыёмам ажыццяўлення ролі на сцэне. Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца студзеня.



Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу