Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Книги 2020 года издания»

Выстава «Книги 2020 года издания»

Выстава «Книги 2020 года издания»

З 14 па 18 лютага 2021 г. аддзел абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае наведаць выставу «Книги 2020 года издания».


У Рэспубліцы Беларусь за 2020 г. было выдадзена 8205 кніг і брашур агульным накладам 21 млн экзэмпляраў, у т. л. на беларускай мове — 1046 кніг і брашур накладам больш за 3 млн экзэмпляраў. У Расіі ў першым паўгоддзі 2020 г. выпушчана 51 642 кнігі і брашуры агульным накладам 191 075,5 тыс. экзэмпляраў.


Разнастайнасць выданняў па ўсіх галінах ведаў пазнаёміць з апошнімі дасягненнямі навукі і тэхнікі, псіхалогіі: Р. Картэр III «Позитивное утро: как настроить свой мозг на полезные привычки» (Мінск), Р. Ліхары «Победи депрессию» (Санкт-Пецярбург), М. Тыгелаар «Как читать, запоминать и никогда не забывать» (Масква). Шырока прадстаўлены кнігі з серыі «История. География. Этнография», кніга А. В. Чудзінава «„Принц“ и „цареубийца“» (Масква) з праекта Барыса Акуніна «История Российского государства», шэраг кніг, выдадзеных да 75-годдзя Вялікай Перамогі, новая кніга А. Гладышчука «Черняков» (Гродна), кніга А. А. Сушы «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія» (Мінск).


У раздзеле беларускай мастацкай літаратуры дэманструюцца чарговыя выданні з серый «Беларускі кнігазбор» і «100 вершаў», а таксама кнігі А. Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.» (Прага; Мінск), А. Марціновіча «Святло далёкіх зорак» (Мінск), І. Катлярова «Замковое время Беларуси» (Мінск), В. Марціновіча «Рэвалюцыя» (Мінск), С. Філіпенкі «Возвращение в Острог» (Масква) і інш.


Аматараў мастацкай літаратуры чакае сустрэча з творамі лаўрэатаў літаратурных прэмій: В. Слаўнікавай «2017» (Масква), А. Кабакова «Бульварный роман и другие московские сказки» (Масква), А. Архангельскага «Бюро проверки» (Масква), А. Вінакурава «Тёмные вершины» (Масква), А. Паўлава «Отсчёт времени обратный» (Масква), Д. Глухоўскага «Текст» (Масква), Л. Краснахоркаі «Меланхолия сопротивления» (Масква), Ш. Шафіевай «Сальса, Веретено и ноль по Гринвичу» (Масква), М. Этвуд «Пробуждение» (Масква), Т. Морысан «Самые голубые глаза» (Масква), В. Гросмана «Как-то лошадь входит в бар» (Масква) і інш.


На выставе можна знайсці сусветныя бестселеры: Ю Несбё «Королевство» (Масква), Д. Аберкромбі «Кровь и железо» (Масква), Ф. Бакман «Вторая жизнь Уве», «Здесь была Брит-Мари», «Мы против вас» (Масква), А. Міхаэлідзес «Безмолвный пациент» (Масква), Э. Ферантэ «Дни одиночества» (Масква) і інш.


У экспазіцыі ёсць і кнігі, упершыню выдадзеныя на рускай мове. Гэта Л. Гунель «Сокровище, которое дремлет в тебе» (Масква), Х. Ф. Ферандыс «Барселона. Проклятая земля» (Масква), С. Джэксан «Серебряная дорога» (Масква).


Аматараў фантастыкі пацешаць серыі «Фэнтези. Любовный роман. Детектив», «Фантастический боевик», «Военная фантастика», а таксама кнігі С. Кінга «Песнь Сюзанны» (Масква), Д. Харта «Последняя девушка» (Масква), Б. Сандэрсана «Легион» (Масква), В. Авеярд «Стеклянный меч» (Масква) і інш.


Знойдуць для сябе кнігі і тыя, хто аддае перавагу дэтэктыўнаму жанру або сентыментальнай жаночай прозе. Праглядаць новыя кнігі, любавацца маляўнічымі ілюстрацыямі, пагружацца ў свет літаратурных герояў — усё гэта чакае вас на выставе.


Сустрэча з новай кнігай — гэта заўсёды цікава і пазнавальна. Прыходзьце, выбірайце свае кнігі, знаёмцеся з новымі імёнамі ў літаратуры.



Шчэрба Марына Пятроўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09

Зварот да спісу