Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да 8 Сакавіка ў аддзеле абанемента

Выстава да 8 Сакавіка ў аддзеле абанемента

Выстава да 8 Сакавіка ў аддзеле абанемента

З 3 па 20 сакавіка 2022 года ў аддзеле абанемента будзе дэманстравацца кніжная выстава «Імя — жанчына» (жаночыя імёны у назвах твораў), прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка. Жанчыны ва ўсе часы натхнялі пісьменнікаў і паэтаў на стварэнне вялікіх твораў. Ёсць шмат адважных, кемлівых, хітрых, спрытных, кранальных і любячых гераінь, у гонар якіх аўтары назвалі свае кнігі. Вядома, усіх не назавеш, але з дапамогай нашай выставы можна акунуцца ў свет гэтых жанчын, перачытаць лепшыя кнігі, названыя іх імёнамі. Адкрываюць выставу кнігі беларускіх аўтараў. Можна пазнаёміцца з такімі творамі беларускіх пісьменікаў, як: Таіса Бондар «Рагнеда» (Мінск, 2005), Людміла Рублеўская «Жених панны Дануси» (Мінск, 2012), Аляксандр Афяроўскі « Любачка» (Мінск, 2013), Ніка Ракіціна «Перстень для Гелены» (Гомель, 2015) і інш.


Па сцвярджэнні многіх літаратуразнаўцаў, руская літаратура — самая багатая літаратура свету і лепшы раман, напісаны ў 19 стагоддзі, безумоўна «Анна Каренина» Льва Талстога. Сярод твораў рускіх пісьменнікаў нельга не адзначыць раман «Мастер и Маргарита» Міхаіла Булгакава і аповесць « Ася» Івана Сяргеевіча Тургенева. Дарэчы, сам пісьменнік быў незадаволены сваёй лірычнай аповесцю, праца над якой ішла доўга і цяжка, ён яе лічыў сваім няўдалым тварэннем. Але твор быў перакладзены на некалькі моў і меў вялікі поспех. Наогул, усе кнігі, названыя жаночымі імёнамі, прасякнуты рамынтыкай і любоўю. Вяршыняй французскай літаратуры з`яўляецца раман Гюстава Флабэра «Госпожа Бовари» — адзін з лепшых твораў пра каханне. Другі французскі пісьменнік Аляксандр Дзюма некалькі сваіх раманаў таксама назваў жаночымі імёнамі: «Две Дианы», «Королева Марго»,«Графиня де Монсоро» і інш. Яны даўно сталі класікай гісторыка-прыгодніцкай літаратуры. На выставе прадстаўлена не толькі руская і замежная класіка, але і сучасная літаратура як расійскіх, так і замежных аўтараў. Прыходзьте, адкрывайце для сябе новыя творы. Са святам, дарагія нашы жанчыны, жадаем добрага настрою і цікавага чытання.



Аддзел абанемента

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 09

Зварот да спісу