Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да 190-годдзя з дня нараджэння Івана Шышкіна

Выстава да 190-годдзя з дня нараджэння Івана Шышкіна

Выстава да 190-годдзя з дня нараджэння Івана Шышкіна

З 20 студзеня 2022 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Царь леса», прысвечаная 190-годдзю з дня нараджэння Івана Іванавіча Шышкіна — аднаго з найбуйнейшых рускіх мастакоў-пейзажыстаў.


З яго імем звязана гісторыя расійскага пейзажа другой паловы XIX ст. З асаблівым майстэрствам перадаваў мастак веліч і моц рускай прыроды, яе бязмежныя абшары. Большая частка прац Шышкіна прысвечана менавіта жыццю леса. Галоўныя творы: «Поўдзень. У ваколіцах Масквы», «Жыта», «Лясныя далячыні», «Раніца ў хвойным лесе», «Дождж у дубовым лесе», «Карабельны гай».


На выставе прадстаўлены кнігі пра жыццё і творчасць пейзажыста, энцыклапедыі, мастацкія альбомы, перыядычныя выданні, камплекты паштовак, асобныя рэпрадукцыі карцін. Кніга Л. Анісімава «Шишкин» (Масква, 2007) выйшла ў серыі «Жизнь замечательных людей». Аўтару ўдалося знайсці і выкарыстаць мноства раней невядомых біяграфічных матэрыялаў і архіўных звестак пра мастака. З дзённікам і перапіскай І. Шышкіна пазнаёміць зборнік «Иван Иванович Шишкин. Переписка. Дневник. Современники о художнике» (Ленінград, 1978). Ілюстрацыйны рад альбома «Иван Шишкин» (Санкт-Пецярбург, 2013) уключае лепшыя творы пейзажыста. Двойчы, у 1883 і 1892 гг., Шышкін бываў у Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлена рэпрадукцыя карціны «Палессе», якая была напісана ім пасля першага наведвання беларускай зямлі.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да 10 лютага 2022 г.



Аддзел літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78



Зварот да спісу