Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Идол рок-н-ролла»

Выстава «Идол рок-н-ролла»

Выстава «Идол рок-н-ролла»

З 6 кастрычніка 2020 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Идол рок-н-ролла», якая прысвечана аднаму з самых папулярных музыкантаў XX ст. — Джону Ленану. 9 кастрычніка брытанскаму рок-музыканту споўнілася б 80 гадоў. Дж. Ленан — кампазітар, паэт, адзін з заснавальнікаў і вакалістаў знакамітага гурта «The Beatles».


На выставе прадстаўлена больш за 40 дакументаў: кнігі, нотныя зборнікі, перыядычныя выданні. Гэта матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццё і творчасць Дж. Ленана, з’яўленне папулярнай групы, знаёмяць чытача з перыядам у жыцці кампазітара пасля «The Beаtles», сольнымі працамі спевака, створанымі ў апошняе дзесяцігоддзе яго жыцця, з 1970 па 1980, паміж «The Beatles» і яго забойствам у Нью-Ёрку. З кніг «Пишу как пишется» (2011) Дж. Ленана, «John Lennon: история за песнями» (2017) Пола Дзю Ное, «Рядом с Джоном и Йоко» (2014) Дж. Кота чытач даведаецца, як музыкантам ствараліся песні, перачытае гісторыю кахання і ўзаемаадносін Дж. Ленана і Й. Она, якія складаюцца з узлётаў і падзенняў двух адчайных бунтароў, смелых наватараў і легендарных зорак.


Асобны блок экспазіцыі — матэрыялы, якія распавядаюць пра падзеі з жыцця ўдзельнікаў групы скрозь прызму лірыкі П. Макартні, Дж. Харысана, Р. Старра. Музыкантаў літаральна абагаўляў увесь свет. Кніга «The Beatles. Все тайны легендарного квартета» (2014) змяшчае нявыдадзеныя архівы, хроніку творчасці і поўную дыскаграфію «залатых гадоў» ліверпульскай чацвёркі. Легендарныя «бітлы» аказалі значны ўплыў на музычную культуру, таму іх хіты не паміраюць да гэтага часу. Сярод іх: «Yesteday», «In My Life», «Help» і інш.


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца кастрычніка.



Прыходзька Іна Барысаўна,

бібліёграф I кат. аддзела літаратуры па мастацтве


Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 78


Зварот да спісу