Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае»

Выстава «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае»

Выстава «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае»

У рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у двух мерапрыемствах на базе УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці і УП «Брэстаблгаз».

 

20 верасня 2023 г. ва УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці» прайшла сустрэча педагогаў вобласці з намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці А. Т. Точка па выніках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і аднаўленні гістарычнай справядлівасці. Сустрэча арганізавана Упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

 

21 верасня 2023 года ў санаторыі «Надзея» прайшла сустрэча кіраўніцтва УП «Брэстаблгаз» з маладымі спецыялістамі. Была арганізавана і прэзентавана выстава «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае». Загадчык агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова адказала на пытанні маладых спецыялістаў, распавяла аб дзейнасці Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага па папулярызацыі літаратуры, звязанай з трагічнымі старонкамі гісторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


29 верасня з матэрыяламі экспазіцыі «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» азнаёміліся кіраўнікі і спецыялісты падраздзяленняў па справах непаўналетніх вобласці, якія сабраліся для вучэбна-метадычнай нарады ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце.

 

Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу