Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 11 лістапада 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага працуе выстава «Евгений Чарушин и детская книга», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка і мастака, які захаваў непасрэднасць і свежасць дзіцячага погляду на свет жывёл.
Мастацтва Я. І. Чарушына радуе і чаруе ўжо не адно пакаленне маленькіх чытачоў, вучыць іх любіць чароўны свет жывёл і птушак. На выставе экспануюцца паштоўкі, кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў. Цікавасць уяўляюць аўтабіяграфічныя нататкі, апублікаваныя ў зборніку «Художники детской книги о себе и своём искусстве» (Масква, 1987), і аўтарскія метадычныя рэкамендацыі «Мой метод рисования с детьми» (Дошкольное воспитание. 2009. № 4). Альбом «Е. Чарушин. 10 книжек для детей» (Ленінград, 1989) уключае лепшую частку творчай спадчыны выдатнага ілюстратара. Увагу прыцягвае кніга Э. Кузняцова «Звери и птицы Евгения Чарушина» з серыі «Рассказы о художниках».
Запрашаем усіх жадаючых на прагляд выставы.
Аддзел літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78