Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Вялікі перапынак»

Выстава «Вялікі перапынак»

Выстава «Вялікі перапынак»

Настаўнік займае важнае месца ў жыцці любога чалавека. Настаўнік-чалавек, які не толькі прышчапляе сваім навучэнцам неабходныя веды, але і матывуе, натхняе, вучыць ставіць мэты і дадацца іх.

 

Дзень настаўніка з'явіўся ў 1965 г. у Савецкім Саюзе; пасля яго сталі святкаваць у Беларусі — 1998 г. З тых часоў Дзень настаўніка адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.

 

З 2 кастрычніка ў аддзеле абанемента экспануецца выстава «Вялікі перапынак», прысвечаная Дню настаўніка.

 

На выставе прадстаўлены раманы, аповесці, апавяданні беларускіх пісьменнікаў, якія раскрываюць вобразы настаўніка, школы, вучня, якія закранаюць педагагічныя пытанні, якія расказваюць аб цікавым школьным жыцці: «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца » А. Бадака (Мінск, 2011), «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» Л. Рублеўскай (Мінск, 2012). У экспазіцыі выстаўлены творы класікаў рускай літаратуры: «Отрочество. Юность» Л. М. Талстога (Масква, 2003), «Учитель словесности» А. П. Чэхава (Мінск, 1982), «Гимназисты» М. Г. Гарына-Міхайлаўскага (Мінск, 1985), «Разговор в школе» А. Т. Аверчанкі (Санкт-Пецярбург, 2010), «Недоросль» Д. І. Фанвізіна (Масква, 1987) і інш. Чытачоў чакаюць творы пісьменнікаў ХХ ст: А. Макаранкі «Педагогическая поэма» (Мінск, 1982), «Первый учитель» (Масква, 1978) Ч. Айтматава, «Третий в пятом ряду» А. Алексіна (Мінск, 1981), «Фотография, на которой меня нет» В. Астаф'ева (Масква, 2005), «Дорога в жизнь» Ф. Вігдоравай (Масква, 2019), «Уроки французского» В. Распуціна (Масква, 1987), «Тринадцатый подвиг Геракла» Ф. Іскандэра (Масква, 1973), «Кандуит и Швамбрания» Л. Касіля (Петразаводск, 1975) і іншыя.

 

Прадстаўлены ў экспазіцыі кнігі сучасных пісьменнікаў «Учитель биологии» М. Селімханава (Масква, 2020), «Иван Ауслендер» Г. Садулаева (Масква, 2017), «Учитель Дымов» С. Кузняцова (Масква, 2017), «Дневник мамы первоклассника» М. Траўб (Масква, 2014), «Плач по уехавшей учительнице рисования» М. Кучэрскай (Масква, 2014), «Географ глобус пропил» А. Іванова (Масква, 2019), «Училка» Н. Цярэнцьевай (Масква, 2013) і іншыя.

 

Чытачы змогуць пазнаёміцца і з творамі замежных пісьменнікаў: «Убить пересмешника» Х. Лі (Мінск, 1986), «Учитель Гнус» Г. Манна (Масква, 1990), «Не отпускай меня» К. Ісігура (Масква, 2015), «Птичка певчая» Р. Гюнтэкін (Мінск, 1991), «Вверх по лестнице, ведущей вниз» Б. Каўфмана (Масква, 2018), «35 кило надежды» А. Гавальды (Масква, 2010), «Агнес Грей» Э. Бронтэ (Харкаў, 1995), «Дом, в котором…» М. Петрасян (Масква, 2012) і іншыя.

 

Запрашаем наведаць выставу!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09




Зварот да спісу