Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Алесь Карлюкевіч: літаратурная творчасць без межаў»

Выстава «Алесь Карлюкевіч: літаратурная творчасць без межаў»

Выстава «Алесь Карлюкевіч: літаратурная творчасць без межаў»

6 студзеня 2024 г. вядомаму беларускаму пісьменніку, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандру Мікалаевічу Карлюкевічу спаўняецца 60 гадоў.


Алесь (Аляксандр Мікалаевіч) Карлюкевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага ваенна-палітычнага вучылішча і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Міністр інфармацыі Беларусі (2017–2020). Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001), прэміяй «За духоўнае адраджэнне» (2006), Міждзяржаўнай прэміяй СНД «Зоркі Садружнасці» (2013), медалём Францыска Скарыны (2021). Член Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 2012 года — дырэктар і галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда». Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2022 года. А. М. Карлюкевіч — краязнаўца, журналіст, перакладчык. Даследуе сучасную беларускую літаратуру і яе сувязі з іншымі літаратурамі.


Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага цесна супрацоўнічае з Аляксандрам Мікалаевічам з 2007 года, менавіта тады былі перададзены ў дар бібліятэцы друкаваныя выданні з асабістага архіва пісьменніка. На сённяшні дзень «Калекцыя А. М. Карлюкевіча», прадстаўленая ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі, налічвае больш за 2000 экзэмпляраў дакументаў, сярод якіх кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, электронныя дакументы, буклеты.


Напярэдадні юбілею пісьменніка Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага арганізуе выставу «Алесь Карлюкевіч: літаратурная творчасць без межаў».


Экспазіцыя раскрывае разнастайнасць творчай палітры А. М. Карлюкевіча. Тут прадстаўлены краязнаўчыя творы аўтара розных гадоў, у тым ліку першая кніга «Вяртанне да ... Беларусі» (1994); апошнія літаратурныя працы — «Навагрудчына. Літаратурнае гнездаванне Беларусі» (2023), «Дарогі да Паднябеснай: Старонкі беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў» (2022), «Беларусь — Кітай. Літаратурнае братэрства» (2022), кнігі аўтара для дзяцей — «Новыя скачкі Шубуршуна» (2014), «Падарожжа паштовай маркі» (2015), «Пясочнае мора» (2022) і гэтак далей. Творы А. М. Карлюкевіча перакладзены на цэлы шэраг моў свету: туркменскі, таджыкскі, азербайджанскі і іншыя. Гэта знайшло сваё месца ў экспазіцыі. Акрамя таго, выстава ўключае выданні, у якіх А. М. Карлюкевіч выступае ў якасці рэдактара, перакладчыка кніг замежных аўтараў на беларускую мову. Прадстаўлены таксама альманах «Сугучча», адным са складальнікаў якога з'яўляецца Карлюкевіч.


Экспазіцыя адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў, усім тым, хто шануе і любіць сучасную беларускую літаратуру, творчасць гэтага аўтара, сапраўднага беларуса.


Супрацоўнікі і чытачы абласной бібліятэкі віншуюць Аляксандра Мікалаевіча Карлюкевіча з 60-годдзем, жадаюць моцнага здароўя, творчай энергіі, натхнення і аптымізму! 

 

 

Агульная чытальная зала 

+375 162 57 48 39 


Зварот да спісу