Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Адзін народ, адзіная Радзіма: паэзія і проза Піліпа Пестрака. Да 120-годдзя з дня нараджэння»

Выстава «Адзін народ, адзіная Радзіма: паэзія і проза Піліпа Пестрака. Да 120-годдзя з дня нараджэння»

Выстава «Адзін народ, адзіная Радзіма: паэзія і проза Піліпа Пестрака. Да 120-годдзя з дня нараджэння»

З 26 кастрычніка па 27 лістапада 2023 г. ў аддзеле перыядычных выданняў экспануецца выстаўка «Адзін народ, адзіная Радзіма: паэзія і проза Піліпа Пестрака. Да 120-годдзя з дня нараджэння» з цыкла «Штрыхі да творчага партрэта».


Піліп Пестрак — пісьменнік-патрыёт, каларытная фігура ў пасляваеннай беларускай літаратуры. Тое, што зроблена П. Пестраком, — пераканальнае мастацкае сведчанне вялікай часткі трагічнай гісторыі беларускага народа.


Першыя спробы пяра Піліпа Пестрака адносяцца да 1923 г. У друку ён выступіў у 1927 г. пад псеўданімам Звястун. Першы зборнік вершаў «На варце» выйшаў у 1940 г. Усталяванне саветскай улады ў Заходняй Беларусі паказана ў многіх апавяданнях, але найбольш глыбокае ўвасабленне знайшла тэма барацьбы народных мас Заходняй Беларусі за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ў рамане П. Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах» (1954). Падзеі рамана ахопліваюць 1921–1939 гг.


Літаратурная і грамадская дзейнасць пісьменніка адзначана ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дружбы народаў, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі. Яго імем названы Івацэвіцкая раённая бібліятэка, вуліцы ў Мінску, Гродна.


На выставе прадстаўлены артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя юбілейнай даце пісьменніка. У публікацыях разгледжан жыццёвы і творчы шлях Піліпа Пестрака, адзначаны яго ўклад ў развіццё беларускай літаратуры.


Выстава падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Полымя», «Роднае слова», «Весник БарГУ» і «Беларусь».


Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу