Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Сустрэча «Жаночыя твары ў французскай літаратуры»

Сустрэча «Жаночыя твары ў французскай літаратуры»

Сустрэча «Жаночыя твары ў французскай літаратуры»

Значную частку кніжнага багацця бібліятэкі складае французская літаратура. Фонд пастаянна папаўняецца і абнаўляецца, што дае выдатную магчымасць чытачу ўспомніць класіку і пазнаёміцца з апошнімі навінкамі. Удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» вырашылі чарговую сустрэчу прысвяціць жаночай французскай літаратуры «Жаночыя твары французскай літаратуры».


Займальны экскурс правяла для нас удзельніца клуба, супрацоўніца аддзела выданняў на замежных мовах, спецыяліст па французскай літаратуры Тамара Мікалаеўна Міхальчук. Яна распавяла пра яркія жаночыя імёны Францыі. Шмат увагі надала асобе Сімоны дэ Бавуар — пісьменніцы, прадстаўніцы экзістэнцыяльнай філасофіі, ідэолагу фемінісцкага руху, спадарожніцы Жан-Поля Сартра. Яе кнігі і асабліва знакамітае эсэ «Второй пол» наклалі адбітак на цэлую эпоху. Яе раманы —«Все люди смертны», «Чужой кровью» і «Мандарины» — развіваюць ідэі экзістэнцыялізму.


Слухачоў пазнаёмілі з цэлым шэрагам яркіх сучасных аўтараў (Катрын Панколь, Амелі Нотомб, Франсуаза Бурдэн, Сільві Жэрмэн) і класікамі (Маргарыта Наварская, Сідона-Габрыэль Калет, Эльза Трыале і інш.). Маладая пісьменніца Лэйла Слімані за раман, заснаваны на рэальных падзеях «Идеальная няня» (2016 г.) была ўдастоена найстарэйшай літаратурнай прэміі — Ганкураўскай.


Франсуаза Мален-Жорыс — аўтар рамана «Бумажный домик» за гумар і псіхалагізм, тонкую назіральнасць ганаравалася многіх літаратурных прэмій. Франсуаза Мален-Жарыс калекцыянер простых рэчаў: урыўкаў фраз, сітуацый, анекдотаў. З будзённых здарэнняў Мален Жорыс майстэрску вымалёўвае жыццё ў яе сапраўднай любаты.


Удзельнікі таксама з задавальненнем падзяліліся прачытаным. Мабыць, у цэнтры ўвагі была творчасць неперасягненай Франсуазы Саган, якая стала знакамітай у 19 гадоў пасля публікацыі дэбютнага рамана «Здравствуй, грусть». Раман быў перакладзены на 30 моў і пасля экранізаваны. Пазней з'явіўся раман «Прощай, грусть». Адзін з удзельнікаў вельмі займальна распавёў пра сваё ўражанне. Нечаканая вестка аб смяротнай хваробе прымушае саракагадовага архітэктара Мацье зусім інакш зірнуць на сяброў, каханне і звычайныя радасці. Здзіўляе і нечаканы фінал — дыягназ апынуўся медычнай памылкай.


Велізарнай папулярнасцю карыстаюцца кнігі Ганны Гавальды, усе адзначаюць выдатную літаратурную мову: «Просто вместе», «Билли».


Шмат каму да спадобы прыйшлося творчасць маладой пісьменніцы і дзіцячага псіхолага Аньес Мартэн-Люган. Яе найбольш вядомыя раманы «Счастливые люди читают книжки и пьют кофе» і «У тебя всё получится, дорогая моя» даюць надзею, натхняюць і напаўняюць душэўным цяплом.


Вельмі эмацыйныя і захопленыя словы былі сказаны аб тонкім, займальным рамане пісьменніцы, прафесара філасофіі Мюрыель Барберы «Элегантность ёжика». Дзяўчынка-падлетак, разумная і адукаваная не па гадах, пажылая кансьержка, якая вывучае філасофскія працы і слухае Моцарта, багаты японец, які пасяліўся на схіле гадоў у раскошнай парыжскай кватэры. Што звязвае гэтых людзей, як змяняецца іх жыццё пасля таго, як яны выпадкова знаходзяць адзін аднаго.


Згадваліся і кнігі Нобелеўскага лаўрэата Ані Эрно «Годы», Віржыні Грымальдзі «И только сладкие моменты длятся вечно», Марыны Уладзі « Владимир, или прерванный полёт» і многіх іншых.


Далучайцеся! Вы заўсёды будзеце ў курсе літаратурных падзей.



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу