Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Сустрэча ў клубе «КонТекст»

Сустрэча ў клубе «КонТекст»

Сустрэча ў клубе «КонТекст»


3 чэрвеня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, адбылося чарговае пасяджэнне чытацкага клуба «КонТекст».


 «Памяць — гэта Радзіма душы» — сказаў Генрых Гейнэ. Гэтыя словы сталі эпіграфам да кнігі Уладзіміра Мікалаевіча Губенкі «Брест моей памяти». Уладзімір Мікалаевіч быў госцем і актыўным удзельнікам сустрэчы. Фізік-матэматык па адукацыі, інжынер па прафесіі, гісторык і мастак-дакументаліст па прызванні. У 70 гадоў Уладзімір Мікалаевіч узяў у рукі аловак і дзякуючы фенаменальнай фатаграфічнай памяці намаляваў Брэст 30–50-х гадоў XX ст. Дзякуючы ўспамінам яго сяброў, відавочцаў многіх гістарычных падзей, у нас ёсць магчымасць дакрануцца да гісторыі любімага горада, прайсці па старых вулачках, убачыць Брэст напярэдадні вайны і ў перыяд акупацыі, Брэст пасляваенны. Уладзіміру Мікалаевічу 87 гадоў, ён працягвае працаваць, калекцыя яго малюнкаў складае ўжо каля 400. Дзякуючы такім людзям памяць жыве. А гэта важна і неабходна. Менавіта з памяці нараджаецца рэальнае, а не прыдуманае мінулае. Вялікая ўдзячнасць аўтару, моцнага здароўя і творчага даўгалецця. 




Равенка Наталля Анатольеўна, 
гал. бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09

 

 

 


Зварот да спісу