Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Сустрэча удзельнікаў чытацкага клуба «КанТэкст»

Сустрэча удзельнікаў чытацкага клуба «КанТэкст»

Сустрэча удзельнікаў чытацкага клуба «КанТэкст»

24 верасня ўдзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» вырашылі прысвяціць сустрэчу навінкам, прадстаўленым на выставе, падрыхтаванай напярэдадні Дня бібліятэк.


Удзельнікі клуба лічаць, што французскія кнігі валодаюць асаблівым, непаўторным складам і сюжэтам. Яны звярнулі ўвагу на творчасць Антуана Ларэна, аўтара знакамітага бэстсэлера «Капялюш Мітэрана». Новыя кнігі «Французкая рапсодыя», «Чырвоны нататнік, або Парыжскі квэст „ Cherchez la femme“» парадавалі ўдзельнікаў цікавым сюжэтам, літаратурнай мовай.


«Чорная кніга. Гісторыі жанчын Усходу» Хінд Аль Касемі без прыкрас раскрывае сапраўдныя гісторыі з жыцця звычайных арабскіх жанчын. На думку ўдзельнікаў, кніга прыадчыняе тайную заслону іншага свету, а таксама лічыць кнігу павучальнай для маладых дзяўчат.


Чытачы звярнулі ўвагу на раманы «Нешчаслівая жанчына»,«Уілард і яго кегельбанныя прызы» Рычарда Брацігана, амерыканскага празаіка і паэта. Гаварылі і пра перавыданне апавяданняў розных гадоў «Коткіна піжама» класіка Рэя Брэдберы, слухалі ўрывак з яго аповеду.


Раман рускай пісьменніцы, паэткі і перакладчыцы «Шчаслівы Фелікс» Алены Катышонак апраўдаў чаканні і не ўразіў удзельнікаў так моцна, як яе раннія раманы «Жылі-былі стары са старой», «Супраць гадзінны стрэлкі».


Раман «Кокан», напісаны кітайскім аўтарам Юэжань Чжан, адлюстроўвае падзеі 90-х гадоў кітайскай гісторыі.


Гаварылі пра кнігі Патрыцыі Хайсміт, лаўрэата літаратурных прэмій. Нягледзячы на прадказальнае развіццё сюжэту, кнігі трымаюць у эмацыйным і псіхалагічным напружанні ад першай да апошняй старонкі.


Не расчаравала ўдзельнікаў і кніга «Нявеста па фатаграфіі» Кымі Лі. Гісторыя трох карэянак, якія ў 1918 г. пакідаюць родныя дамы і адпраўляюцца ў падарожжа на Гаваі: яны вырашаюць ўступіць у шлюб, убачыўшы толькі фатаграфіі сваіх меркаваных мужоў. Кожная з дзяўчат бяжыць на іншы канец свету ў пошуках лепшага жыцця, але неўзабаве іх мары бурацца.


На сустрэчы згадвалася і нямала іншых кніг. Далучайцеся да клуба аматараў чытання!


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09



Зварот да спісу