Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст»: «Рамяство або мастацтва? Народныя промыслы ў літаратуры»

Сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст»: «Рамяство або мастацтва? Народныя промыслы ў літаратуры»

Сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст»: «Рамяство або мастацтва? Народныя промыслы ў літаратуры»

26 лістапада 2023 г. адбылася сустрэча чытацкага клуба «КанТэкст». Казалі па тэме: «Рамяство або мастацтва? Народныя промыслы Беларусі ў літаратуры».

 

Супрацоўніца аддзела літаратуры па мастацтве распавяла аб традыцыйных народных рамёствах: ганчарстве, пляценні з саломкі, кавальскай справе, разьбе па дрэве, ткацтве, вышыўцы. Удзельнікі клуба даведаліся, што некаторыя рамёствы карыстаюцца папулярнасцю і ў наш час. Зараз ёсць нямала заслужаных майстроў, якія ствараюць выдатныя вырабы і дзеляцца вопытам з людзьмі. Здзівіліся таму факту, што на Віцебшчыне жыве Ганна Асіпкова, адзіная ў Беларусі жанчына-майстар, якая дасканала авалодала тэхнікай разьбы па дрэве.

 

Удзельніца клуба падрыхтавала невялікую прэзентацыю па саломапляценні, прынесла вырабы з саломкі, якія зрабіла яе мама. Ва Уладзіміра Караткевіча ў рамане «Чорны замак Альшанскі» ў апісанні знешнасці ёсць параўнанне з саламянымі валасамі. У канцы яна прачытала нядаўна напісаны верш «Майстрам Беларусі» Віктара Маліноўскага.

 

У класікаў беларускай літаратуры маляўніча апісана бандарства. Для галоўнага героя твора «Бондар» Змітрака Бядулі бандарства было справай жыцця, у якім ён дасягнуў вышынь, але сваім майстэрствам ён ні з кім не дзяліўся, не перадаваў яго вучням. З рамяством печніка чытачы знаёмімся ў апавяданні «Memento mori» Янкі Брыля. Сустракаюцца народныя рамёствы ў Кузьмы Чорнага, Івана Мележа, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і інш.

 

Удзельніца сустрэчы ўзгадала дзядулю, які майстраваў Музычныя інструменты: скрыпкі, дуду.

 

Удзельнікі не абмежаваліся толькі беларускай літаратурай. Казалі і пра рускую класіцы: абмяркоўвалі апавяданне «Лясун» Мікалая Ляскова, цыкл апавяданняў «Запіскі паляўнічага» Івана Тургенева.

 

З замежнай літаратуры ўспомнілі «Каруначніцу» Лэне Паскаля, лаўрэата Ганкураўскай прэміі. Невялікі раман даў магчымасць успомніць удзельніцы сустрэчы дзяцінства і маму, якая ў вольны час пляла карункі. Самой чытачцы такі занятак не прыйшлося па душы. Пляценне патрабавала канцэнтрацыі ўвагі.

 

Мноства народных рамёстваў можна сустрэць у беларускіх і рускіх народных казках. Успомнілі пра тое, што «Казкі беларускіх пісьменнікаў» выдатна ілюстраваў наш зямляк-мастак Мікалай Селяшчук.

 

Удзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» прынеслі вырабы ручной працы: вышыўкі, карункі, вырабы.

 

Супрацоўніца аддзела літаратуры па мастацтве правяла невялікі майстар-клас па выцінанцы.

 

Радасна, што сувязь часоў не страчана, рамёствы працягваюць жыць. Далучайцеся да клуба аматараў чытання і адкрывайце новыя гарызонты. Заўсёды рады!

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу