Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 10 па 27 красавіка ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праводзіцца Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчанавуковых ведаў «Зялёны універсітэт».
11 красавіка 2023 г.адбылося другое мерапрыемства «Вада — крыніца жыцця». Спікеры сустрэчы — начальнік цэха водазабеспячэння ГП «Брэствадаканал» В. А. Лагвіновіч і спецыяліст аддзела гігіены Брэсцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі М. М. Саліта.
Госці расказалі пра гісторыю вады, яе хіміка-біялагічныя характарыстыкі, механізм падачы вады для спажыўцоў горада Брэста; пра санітарна-эпідэміялагічны маніторынг якасці вады на прадпрыемствах і ў вадаёмах. Адказалі на пытанні слухачоў.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі выкладчыкі і студэнты факультэта інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ і факультэта прыродазнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Бібліятэка прадставіла выставу літаратуры «Мір. Прырода. Чалавек».
Акрамя гэтага, з 10 па 27 красавіка ў абласной бібліятэцы прадстаўлена выстава малюнкаў, зробленых рукамі дзяцей розных узростаў — дашкольнікаў, навучэнцаў агульнаадукацыйных школ і школ дадатковай адукацыі Брэсцкай вобласці, удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка па прыродазнаўчай тэматыцы.
Брэсцкая абласная бібліятэка ім. Горкага праводзіць афіцыйнае галасаванне за прыз Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (прыз глядацкіх сімпатый).
Агульная чытальная зала
+375 162 57 48 74