Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя»

«У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя»

«У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя»

Сябры, «У Брэсце — чытаць» працягваецца! У 2022 годзе мы адправімся ў літаратурную Экспедыцыю! Не выходзячы з дому, мы будзем падарожнічаць па розных краінах свету, адкрыем для сябе нязведаныя куточкі планеты і, спадзяемся, атрымаем шмат новых ўражанняў.


Наша мэта — пазнаёміць з культурай, традыцыямі і асаблівасцямі розных народаў і краін праз літаратуру.


Кожны месяц будзе прысвечаны адной краіне (альбо групе краін). Вам будзе прапанаваны спіс з 10 кніг мастацкай, дзіцячай і нон-фікшн літаратуры, а таксама часопісныя артыкулы, з дапамогай якіх можна больш даведацца пра тую ці іншую краіну.

Далучыцца да квэста «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» і стаць нашым спадарожнікам можна ў любы момант.


Для ўдзелу ў Экспедыцыі:


1. падпісвайся на нас у Instagram (@brest_library, @brestknigodom);

2. чытай мінімум дзве кнігі з падборкі ў месяц;

3. дзяліся ўражаннямі ў Instagram, зрабіўшы пост з хэштэгамі #brest_library #вбрестечитать2.


На працягу месяца мы будзем расказваць вам шмат цікавостак пра канкрэтную краіну. Вы можаце не абмяжоўвацца прапанаваным спісам літаратуры, а знаходзіць любыя дадатковыя крыніцы самастойна: кнігі, гісторыі, кіно, музыка і гэтак далей. І, як сапраўдныя падарожнікі, рабіць нататкі ў дарожныя дзённікі. Для гэтага можна завесці зручныя для вас нататнік ці сшытак і запісваць пачуцці, думкі і водгукі аб прачытаным ці ўбачаным. Афармленне, колькасць запісаў і змест — ваша вольная творчасць.


Падчас квэста вас чакаюць прыемныя нечаканасці ад нашых партнёраў!

У канцы нашай экспедыцыі мы зноў сустрэнемся разам для падвядзення вынікаў. Абяцаем сюрпрызы!


Карыстальнікам нашай бібліятэкі ўдзельнічаць у квэсце будзе прасцей, бо ўся літаратура ёсць у нашых фондах.


Запрашаем у кніжнае падарожжа даўжынёю ў год! Усім чытаць!



Зварот да спісу