Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Урок гісторыі «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае»

Урок гісторыі «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае»

Урок гісторыі «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае»

11 студзеня 2024 года у аддзеле агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся ўрок гісторыі «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае». Мерапрыемства, прысвечанае тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, прайшло напярэдадні 80-годдзя трагічнай гісторыі вёскi Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.


Слухачамі ўрока гісторыі «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» сталі выкладчыкі і навучэнцы УА «Брэсцкае дзяржаўнае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву».


Супрацоўнікі аддзела агульнай чытальнай залы падрыхтавалі выставу літаратуры па тэме. Разгледжваліся пытанні: сутнасць нацысцкай палітыкі генацыду на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гадах; арганізацыя нацыстамі лагераў смерці ў Беларусі; знішчэнне вёсак, у тым ліку вёскі Ала, спаленай разам з жыхарамі; лёсы дзяцей у гады вайны; ажыццяўленне халакосту ў адносінах да прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнасці; увекавечанне памяці на беларускай зямлі.


Асаблівая ўвага нададзена навінкам літаратуры: «Срока давности не имеют...: преступления фашизма против народов Советского Союза в годы Великой Отечественной войны 1941–1945 гг.» (Мінск, Масква, 2023), «Геноцид белорусского народа: лагеря смерти» (Мінск, 2022), «Последние свидетели» (Мінск, 2023), «Брестское гетто: воспоминания и документы» (Брэст, 2023).


Загадчык агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова адказала на пытанні па тэме. Слухачы прынялі ўдзел у віктарыне «Вайна. Перамога. Памяць». Па выніках лепшым знаўцам гісторыі ўручаны граматы і прызы.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу