Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Уникальная, священная, бесценная»: выстава да 460-годдзя выдання Брэсцкай Бібліі

«Уникальная, священная, бесценная»: выстава да 460-годдзя выдання Брэсцкай Бібліі

«Уникальная, священная, бесценная»: выстава да 460-годдзя выдання Брэсцкай Бібліі

З 4 верасня 2023 года ў аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала працу выстава «Уникальная, священная, бесценная», прысвечаная 460-годдзю выдання Брэсцкай Бібліі.

 

4 верасня 1563 года ў Брэсцкай друкарні ўбачыла свет Брэсцкая Біблія. Гэта самае прыгожае, дарагое і маштабнае выданне на беларускіх землях часоў Вялікага Княства Літоўскага. Кніга стала першым поўным выданнем Бібліі ва Ўсходняй Еўропе і першым пратэстанцкім выданнем Бібліі на польскай мове. Унікальны фаліянт стаў сапраўднай легендай беларускай кніжнай культуры эпохі Адраджэння.

 

У апошні час з боку вучоных, даследчыкаў і бібліяфілаў да беларускага кніжнага помніка становіцца ўсё больш увагі. У аддзеле рэдкай кнігі зацікаўленыя чытачы змогуць пазнаёміцца з рознымі выданнямі Брэсцкай Бібліі: фрагментам арыгінала 1563 года; рэпрынтным выданнем, надрукаваным напачатку 2000-х гадоў; тэкставым узнаўленнем, ажыццёўленым у Кракаве ў 2003 годзе; факсімільным выданнем, выхад якога быў прымеркаваны да 1000-годдзя г. Брэста; электронным выданнем, выпушчаным да 450-годдзя выхаду рарытэту ў свет.


Прапанаваная экспазіцыя сабрала манаграфіі, зборнікі навуковых артыкулаў, даследчыя і краязнаўчыя матэрыялы апошніх гадоў, якія раскрываюць таямніцы стварэння беларускага шэдэўра.

 

Ініцыятарам выдання Брэсцкай Бібліі быў знакаміты магнат, канцлер ВКЛ, брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565). Прадстаўленыя на выставе публікацыі пазнаёмяць чытачоў з цікавымі дэталямі біяграфіі князя (у тым ліку звязаных з нашым горадам), яго палітычнымі, духоўнымі і культурнымі ідэямі.

 

Матэрыялы экспазіцыі раскажуць і аб Берасце XVI стагоддзя, а карты і рэпрадукцыі пакажуць яго непаўторнае аблічча. Чытачы змогуць даведацца аб гісторыі стварэння ў нашым горадзе першай на беларускіх землях друкарні, аб біяграфіі і працах друкароў, якія ў ёй працавалі.

 

Запрашаем усіх жадаючых наведаць нашу выставу.

Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30

 


Зварот да спісу