Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Творчая сустрэча з Валянцінай Быстрымовіч

Творчая сустрэча з Валянцінай Быстрымовіч

Творчая сустрэча з Валянцінай Быстрымовіч

У рамках мерапрыемстваў па папулярызацыі грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Алеся» на базе бібліятэк праходзяць сустрэчы супрацоўнікаў рэдакцыі выдання з чытачамі.


19 студзеня 2022 г. у абласной бібліятэцы адбылася анлайн-сустрэча з рэдактарам аддзела часопіса «Алеся», пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў краін СНД Валянцінай Быстрымовіч.


Падчас сустрэчы Валянціна Яфімаўна расказала пра гісторыю стварэння часопіса «Алеся», яго першых рэдактараў і пра сваю працу ў гэтым выданні. У 2024 г. «Алеся» будзе адзначаць свой векавы юбілей. Першы нумар часопіса выйшаў пад назвай «Беларуская работніца і сялянка» ў лістападзе 1924 г. Доўгі час упадабаны чытачамі часопіс выходзіў пад назвай «Работніца і сялянка» тыражом 1,5 млн. экзэмпляраў. У 1995 г. выданне пераіменавалі, узяўшы за назву папулярнае ў Беларусі жаночае імя Алеся. Магчыма, у сувязі з гэтым страціла свайго чытача — тыраж упаў.


Цікавым атрымалася апавяданне Валянціны Яфімаўны і пра гісторыю напісання і публікацыі свайго першага апавядання «Чырвоны гарнітур».


Творы Валянціны Яфімаўны прыцягваюць прастатой выкладання і ў той жа час лірычнасцю, жыццёвай мудрасцю і назіральнасцю, разуменнем жаночай душы. У творчасці Валянціны Быстрымовіч шмат пазітыву і дабра: аўтар надзіва чуйна бачыць добрае там, дзе іншыя яго не заўважаюць. Апавяданні пісьменніцы публікуюцца на старонках перыядычных выданняў: часопісаў «Алеся», «Гаспадыня», газеты «Мая сям'я» і інш. Ужо выдадзены два аўтарскія зборнікі — «Азарава ўнучка», «Куды нясе вір». Гэта апавяданні пра жыццё, пра сяброў, пра жанчын. У аддзеле абанемента карыстальнікі могуць узяць для чытання кнігу «Куды нясе вір», а зборнік «Азарава ўнучка» Валянціна Быстрымовіч абяцала падарыць у наш фонд. Цяпер рыхтуецца да выхаду трэцяя кніга аўтара. Спадзяемся, што і яна з'явіцца ў нашай бібліятэцы і знойдзе свайго чытача.



Аддзел перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 39


Зварот да спісу