Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
3 красавіка 2024 г. у бібліятэцы адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, доктарам юрыдычных навук, прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Сяргеем Аляксандравічам Трахімёнкам.
Сфера навуковых інтарэсаў нашага госця — метадалогія забеспячэння бяспекі сацыяльных сістэм, а сфера літаратурных інтарэсаў — вострасюжэтная проза. Сяргей Трахімёнак — уладальнік «Залатога купідона» — Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь за раман «Синдром выгорания»; Усерасійскай прэміі Д. Н. Мамінага-Сібірака; Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму «Золотой витязь» за раман «Нобелиат»; дыпламант розных фестываляў за сцэнарыі да фільмаў; уладальнік медаля Ф. Скарыны.
Падчас сустрэчы аўтар расказаў пра стварэнне сваіх кніг, пра выбар сюжэтаў і галоўных герояў, пра працу над сцэнарыямі да фільмаў. Супрацоўнікі аддзела абанемента падрыхтавалі кніжную выставу «Сяргей Аляксандравіч Трахімёнак: пісьменнік, журналіст, выкладчык», на якой былі прадстаўлены як мастацкія творы аўтара, так і вучэбная і навукова-папулярная літаратура.
Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай атмасферы, пісьменніку было зададзена шмат пытанняў. Аўтару лепшага пытання быў уручаны падарунак — кніга з аўтографам аўтара.
Аддзел абанемента
+375 162 57 48 09