Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Творчая сустрэча з Ірынай Морых

Творчая сустрэча з Ірынай Морых

Творчая сустрэча з Ірынай Морых

27 красавіка 2023 г. у дзіцячым аддзеле бібліятэкі адбылася творчая сустрэча навучэнцаў 3 «А» класа пачатковай школы № 5 г. Брэста з шматгранным таленавітым чалавекам — паэткай, аўтарам дзіцячай прозы, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомым музычным педагогам Ірынай Барысаўнай Морых. Таксама Ірына Барысаўна — аўтар вялікай колькасці публікацый пра культуру, музыку і педагогіку.

 

Госця расказала пра сябе: працу, творчасць, сям'ю, шматлікія падарожжы; зачытала ўрыўкі з кнігі «Таямніца крамы цацак» (аповесці-фэнтэзі для дзяцей і падлеткаў); пазнаёміла з цыклам вершаў пра маленькую прынцэсу і адказала на шматлікія пытанні цікаўных слухачоў. А бібліятэцы Ірына Барысаўна падарыла свае кнігі, пакінуўшы на іх аўтографы. Хутка юныя чытачы змогуць узяць кнігі Ірыны Морых у дзіцячым аддзеле!

 

Мерапрыемства адбылося ў рамках культурна-асветніцкага праекта бібліятэкі «Праз кнігу да міру і стварэння».

 

Дзіцячы аддзел

+375 162 59 43 36



Зварот да спісу