Паважаныя чытачы!
У 2022 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага працягвае працаваць з калекцыяй «Выданні па педагогіцы і адукацыі» электроннай базы дадзеных «East View». Доступ да базы дадзеных прадастаўляецца праз Віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
«East View» — гэта ўніверсальная паўнатэкставая база дадзеных перыядычных выданняў. Усе крыніцы, прадстаўленыя ў ёй, маюць поўную адпаведнасць друкаванай версіі. Праца з рэсурсам не патрабуе дадатковага праграмнага забеспячэння, для зручнасці карыстальнікаў распрацаваны зразумелы і камфортны інтэрфейс. База дадзеных забяспечана зручнай пошукавай сістэмай з вялікім наборам функцый:
• пошук адначасова па ўсіх базах дадзеных, па любой базе, па асобным выданні;
• пашыраны пошук па палях (аўтар, назва дакумента, рубрыка і г.д.);
• абмежаванні па даце публікацыі і крыніцы;
• капіраванне тэксту на знешнія носьбіты;
• раздрукоўка артыкулаў альбо іх фрагментаў;
• адпраўленне адзначаных артыкулаў па электроннай пошце.
Калекцыя «Выданні па педагогіцы і адукацыі» ўключае 46 назваў вядучых і найбольш папулярных часопісаў, расійскіх навукова-практычных галіновых часопісаў, спецыялізаваных выданняў па адукацыі.
Калекцыя ўключае як новыя артыкулы, так і архіў артыкулаў. Мова дакументаў — руская.
Доступ да калекцыі «Выданні па педагогіцы і адукацыі» базы даных «East View» прадастаўляецца ў агульнай чытальнай зале і аддзеле перыядычных выданняў.
Для працы ў аддаленым доступе карыстальнікам неабходна прайсці перарэгістрацыю і атрымаць абноўлены лагін і пароль. Чакаем вас у бібліятэцы!
Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375 162 57 48 39; +375 162 57 48 74