Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Асяроддзе пражывання — горад Брэст. Сустрэча з Аляксандрам Жарковым

Асяроддзе пражывання — горад Брэст. Сустрэча з Аляксандрам Жарковым

Асяроддзе пражывання — горад Брэст. Сустрэча з Аляксандрам Жарковым

З 10 па 27 красавіка 2023 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага праходзіў Месячнік папулярызацыі прыродазнаўчанавуковых ведаў«Зялёны універсітэт».


27 красавіка адбылося шостае, заключнае мерапрыемства «Асяроддзе пражывання — горад Брэст», спікерам якога выступіў дырэктар ААТ «Брэстжылбуд» Аляксандр Уладзіміравіч Жаркоў.


Госць распавёў пра праблемы ўрбаністыкі, зрабіўшы фокус на горадзе Брэсце. Распавёў аб праекце «Зялёныя гарады», які садзейнае малым і сярэднім гарадам краіны ў распрацоўцы і рэалізацыі стратэгічных планаў па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у атмасферу. У адпаведнасці з Нацыянальным планам дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Беларусі Брэст уключаны ў праект ГЭФ-ПРААН-Мінпрыроды «Зялёныя гарады». Таксама Аляксандр Уладзіміравіч распавёў аб горадабудаўнічай палітыцы Брэста, аб праблемах, звязаных з адсутнасцю свабодных плошчаў для пашырэння горада; аб рэканструкцыі археалагічнага музея «Бярэсце». Прагучалі адказы на шматлікія пытанні слухачоў — студэнтаў факультэта прыродазнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна.


Бібліятэкай была прадстаўлена выстава «Свет. Прырода. Чалавек». Таксама ўдзельнікі сустрэчы прагаласавалі за лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі абласнога этапу конкурсу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Выстава малюнкаў дэманстравалася ў бібліятэцы ў рамках Месячніка, пераможцу будзе ўручаны прыз Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу